Archives
Салігорск: затрыманы актывіст Павал Батуеў
У Салігорску міліцыянты затрымалі моладзевага актывіста Паўла Батуева. Ён тэлефанаваў на вуліцы, калі да яго падышлі супрацоўнікі мясцовай міліцыі і прымусілі сесьці ў машыну.
Паводле прэс-цэнтру Хартыі 97, Павал быў дастаўлены ў Салігорскі райаддзел міліцыі. Яго абвінавацілі ў вывешваньні расьцяжак у горадзе.
Аднак пратаколу затрыманьня, па словах самога актывіста, пакуль яшчэ не прад’явілі
Яшчэ два актывісты арыштаваныя
Моладзевыя актывісты Павал Маркевіч і Аляксандр Баразенка былі прысуджаныя сёння да трох сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць адмены льгот. Суд цэнтральнага раёна Менска (суддзя Паўлючук Т.Е.) палічыла, што маладыя людзі парушылі арт. 23.24 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – “парушэнне правіл правядзення масавых мерапрыемстваў”. Суды над астатнімі ўдзельнікамі акцыі працягваюцца.
У Шацікавай адбяруць дзяцей?
Сёньня ў адміністрацыйнай камісіі па справах непаўналетніх г. Магілёва адбылося паседжаньне наконт пазбаўленьня бацькоўскіх правоў актывісткі апазыцыі Крысьціны Шацікавай. Падстава — прэзыдэнцкі дэкрэт №18 «Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей зь неўладкаваных сем’яў».
Смаргонь: будуць судзіць актывіста Ў.Шульжыцкага
Міліцыянты затрымалі Ўладзімера Шульжыцкага за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода. Але пратакол склалі нібы за тое, што нецэнзурна лаяўся.
Учора ў судзе ня мог прысутнічаць адвакат Шульжыцкага Ігар Жукоўскі, а таксама не зьявіліся сьведкі з боку міліцыі.
Судзьдзя Аляксандар Квяткевіч перанес разгляд справы на сёньня. Чакаецца, што паседжаньне пачнецца а 16 гадзіне.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2009 Salidarnasc
