Archives
БХД АБСКАРДЗІЦЬ ДЗЕЯНЬНІ СУПРАЦОЎНІКАЎ МІЛІЦЫІ
Сёньня сакратар аргкамітэту партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі падаў скаргу ў Фрунзенскі суд Менска на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі падчас ператрусу на офісе БХД, што адбыўся 3 ліпеня.
У Івана Шылы ўзялі падпіску пра нявыезд
Моладзеваму актывісту Івану Шыле прад`явілі вінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. 16-гадовы Іван Шыла азнаёміўся з матэрыяламі крымінальнай справы разам з бацькам. Справа складаецца з пяці тамоў. Сьледчы салігорскай пракуратуры ўзяў з Івана Шылы падпіску пра нявыезд. Справа неўзабаве будзе перададзена ў суд. Крымінальную справу супраць Івана Шылы могуць разгледзець у судзе напрыканцы ліпеня.
Рэгіянальнага актывіста Маладога фронту Івана Шылу сёньня выклікалі ў Салігорскую пракуратуру для азнаямленьня з матэрыяламі крымінальнай справы. Іван Шыла зьяўляецца абвінавачаным у крымінальнай справе распачатай КДБ супраць рэгіянальных актывістаў Маладога фронту за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Паведамляе радыё Свабода
Працяг Праграмы імя К. Каліноўскага
У Польскім Бюро Праграмы пры Варшаўскім Універсітэце вызначаныя умовы, па якіх адбудзецца набор беларускіх студэнтаў у польскія вучэльні ў гэтым годзьдзе. Кваліфікацыю кандыдатаў правядзе Камісія, пакліканая дзеля гэтай мэты. Дырэктарам Праграмы Студыюму Эўропы Усходней у Варшаве. Камісія будзе вырашаць пра прыняцьце кандыдатаў пасьля азнаямленьня з ацэнкай Камітэту абароны рэпрэсаваных.
Прыём дакумэнтаў на Праграму ажыцьцяўляецца да 1 жніўня. Залічэньне на Праграму будзе адбывацца да 15 жніўня. Азнаёміцца з Умовамі Праграмы можна на старонцы “Адукацыя”.
Праграмны зборнік Паўла Севярынца
ліпеня на сядзібе БНФ адбылася прэзентацыя новай кнігі Паўла Севярынца “Брату”. Пяру аднаго са стваральнікаў Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі і моладзёвага лідэра П. Севярынца належаць творы: “Ды-джыі Адраджэньня”(культурна-асьветніцкага характару), “Пакаленьне Маладога Фронту”( агітацыйнага зьместу), “Нацыянальная ідэя “(грамадска-палітычнага характару) і “Лісты зь лесу”(публіцыстыка, рыхтуецца да выданьня).
У новы зборнік “Брату” ўвайшлі артыкулы, надрукаваныя на працягу 10 гадоў ў газетах “Народная воля”, “Наша ніва”, “Імя”. Таксама тут зьмешчаны эсэ, аналітыка, апавяданьні, праграмы.Усе гэтыя творы ня страцілі сваёй актуальнасьці і сёньня, а наадварот, утрымліваюць адказы на шматлікія гарачыя пытаньні часу.
“Толькі вера ў Ісусе Хрысце і любоў адзін да аднаго - гэта тая сіла, што можа аб’яднаць беларускі народ, усе 10 мільёнаў чалавек, без падзелу на “сьвядомых і несьвядомых”, каталікоў і праваслаўных, - упэўнены Павал Севярынец. - Толькі тады мы, нарэшце здолеем узвысіцца на адзінае нацыі пад бел-чырвона-белым сьцягам.”
БЕЛАРУСКАЯ ФОРМА- ХРЫСЬЦІЯНСКІ ЗЬМЕСТ, - такая формула найбольш проста і ёміста выражае сутнасць духовага Адраджэньня і самой нацыянальнай ідэі. Беларусізацыя бяз Бога- гэта пустое,- лічыць П. Севярынец”
Актывіста Барыса Хамайду міліцыя папярэдзіла па-добраму
Сёньня раніцай у Віцебску быў затрыманы найстарэйшы мясцовы апазіцыянер, распаўсюднік незалежнага друку Барыс Хамайда.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, прыкладна ў 11 гадзін да яго падыйшлі міліцыянты і адвезьлі ў Чыгуначны РАУС. Пасьля прафілактычнай гутаркі праз паўгадзіны Хамайду адпусьцілі, папярэдзіўшы, каб сёньня яго на вуліцах горада больш ня бачылі. Прычыну растлумачылі досыць проста: “Вы самі ведаеце чаму”. Справа ў тым, што на адкрыцьцё “Славянскага базару” плануе прыбыць кіраўнік дзяржавы. Таму мясцовая міліцыя і нэрвуецца: як бы чаго ня здарылася. Менавіта таму, віцебскіх уладальнікаў аўто папярэджваюць, каб не спыняліся і не пакідалі аўтамабіляў на цэнтральных вуліцах гораду
Маладых абаронцаў Горадні выклікаюць у КДБ і ў міліцыю
Сьледчыя цікавяцца ўдзелам моладзевых актывістаў у гарадзенскіх акцыях абароны старога гораду. Некалькіх актывістаў выклікалі на размовы ў КДБ. Яшчэ колькі чалавек накіравалі ў аддзелы ў справах непаўналетніх і на адміністрацыйныя камісіі выканкамаў. Актывістаў штрафуюць і палохаюць чорнымі сьпісамі.
Супрацоўнікі КДБ выклікалі на размовы некалькіх затрыманых раней моладзевых актывістаў кампаніі “Выратуем Горадню”. Ім раілі адмовіцца ад удзелу ў вулічных акцыях. Юнакоў палохалі тым, што яны ня змогуць навучацца і працаваць у краіне.
Гарадзенца Сьцяпана Сьвідзерскага на адміністрацыйнай камісіі райвыканкаму аштрафавалі на 40 базавых велічыняў. Паводле міліцыянтаў і супрацоўнікаў гарвыканкаму, ён сапсаваў выгляд гораду налепкамі з заклікам спыніць разбурэньне гістарычнай часткі Горадні.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2009 Salidarnasc
