by | en

Archives

Дата

За расьцяжку - на Акрэсьціна

У Цэнтральным РУУС г. Менска зараз знаходзіцца актывіст “Маладога Фронта”-
Уладзімер Сяргееў. Ён са сваім непаўнагадовым паплечнікам быў затрыманы на вул. Нямізе пры вывешваньні расьцяжкі на мосьце праз вуліцу ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча. Гэткім чынам моладзь імкнецца выказаць сваю салідарнасьць са зьняволеным сябрам і звярнуць увагу грамадства на праблемы вязьняў сумленьня на Беларусі.

Як паведаміў дзяжурны Цэнтральнага РУУС Сімончык, на Уладзімера Сяргеева скаладзены пратакол за дробнае хуліганства. Да панядзелка моладзёвы актывіст будзе знаходзіцца ў спецразьмеркавальніку на Акрэсьціна.

20/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Ператрус на кватэры ў Насты Азаркі

У дадзена момант на кватэры ў актывісткі Маладога фронту Насты Азаркі супрацоўнікамі КДБ і міліцыі адбываецца ператрус .

Нагадаем, што сёньня ёй прад’явілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

20/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Студэнт-каліновец адкрыў мерапрыемства, прысьвечанае Энэргітычнай бясьпецы краін Цэнтральнай Эўропы

У Баранавічах адбылася прэзэнтацыя зборніка “Энэргетычная бясьпека краін Цэнтральнай Эўропы”.

Учора баранавіцкае аддзяленьне Руху “За Свабоду” арганізавала сэмінар-прэзентацыю зборніка матэрыялаў круглага стала “Энэргетычная бясьпека краін Цэнтральнай Эўропы” пад рэдакцыяй А.Стральцова-Карвацкага.

20/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Нясьвіж: Насьці Азарцы выставілі абвінавачаньне

Сёньня ў менскую абласную пракуратуру выклікалі актывістку "Маладога фронту" зь Нясьвіжу Насту Азарку. Наста зьяўляецца фігуранткай у крымінальнай справе супраць рэгіянальных актывістаў "Маладога фронту" за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Сёньня ёй прад’явілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

20/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Затрыманыя ў Шклове

раніцы моладёвыя актывісты імкнуліся патрапіць у Шклоўскую калёнію, каб павіншаваць Зьмітра Дашкевіча з Днём народзінаў. Удзельнікі аўтапрабегу, у якіх затрымалі аўтамабілі пад Дзяржынскам, дабіраліся ў Магілеўскую вобласць цягніком. Аднак маладафронтаўцаў на вакзале ў Шклове чакаў атрад міліцыі з 30-ці чалавек. Салідарную групу завезлі ў Шклоўскі РАУС, дзе на працягу 1.5 гадзін вялі праверку пашпартоў. Сярод затрыманых: Павал Севярынец, Зьміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі, Аляксей Трубкін, Алена Макарэвіч, Ільля Шыла, Кацярына Галіцкая, Ігар Сухарукаў, Кацярына Краснова, Дземідзенка, Круткін.

20/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Малады фронт павіншаваў Зьмітра Дашкевіча з Днём народзінаў

Другі дзень працягваецца аўтапрабег прысьвечаны дню нараджэньня Зьмітра Дашкевіча, якому сёньня спаўняецца 26 гадоў. Цяпер Зьміцер адбывае паўтарагадовае зьняволеньне ў шклоўскай калёніі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Нагадаем, што ўчора зь Менску ў аўтапрабег накіравалася чатыры машыны, якія мусілі праехаць па маршруце: Баранавічы — Нясьвіж — Салігорск — Магілёў — Шклоў. Машыны пасьпелі праехаць літаральна 20 кілямэтраў па Берасьцейскай шашы, як іх спыніў першы ж пост ДАІ. Міліцыянты папрасілі кіроўцаў паехаць за імі ў Дзяржынскі раённы аддзел міліцыі дзеля праверкі дакумэнтаў. Празь некаторы час міліцыянты сказалі, што машыны застаюцца ў іх да поўнай праверкі, а пасажыры могуць быць вольнымі.

20/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Студэнта-каліноўца пратрымалі на памежным КПП дзьве гадзіны

Студэнт беларускай філялёгіі Варшаўскай унівэрсытэту Яўген Скрабутан ехаў сёньня на “Басовішча” разам з бацькамі. Увечары на КПП “Бераставіца” мытнікі агледзелі аўтамабіль і ягоныя рэчы. Празь дзьве гадзіны сям’і Яўгена выдалі акт мытнага догляду і адпусьцілі.

Паведамляе радыё Свабода

20/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Затрымалі ўдзельніка аўтапрабегу Алеся Мілінца

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з кіроўцаў аўтапрабегу Алеся Мілінца, па дарозе з Салігорску на Магілёў. Яго трымаюць у салігорскай у міліцыі, міліцыянты дзейнічаюць па такім жа загадзе як і ўчора, калі былі затрыманы чатыры аўтамабілі аўтапрабегу ў Дзяржынску.

20/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Праблемы і магчымасьці адукацыі за мяжой

Іна Кулей у праграме "Праскі акцэнт" на радыё Свабода

20/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

« ліпень 2007 »
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
            1
3 7 8
14 15
20 21 22
29
         

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

16.05.2008

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2009 Salidarnasc