by | en

Archives

Павалу Севярынцу прадпісана сёньня, у 15.30 зьявіцца ў РУУС па позьве.

Нагадаем, што ўчора ў Берасьці каля 30 чалавек былі затрыманыя падчас сустрэчы з Павалам Севярынцам, сустаршынём Аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. На паседжаньне, якое а 15.00 распачалося ў памяшканьні Берасьцейскае ўправы Партыі БНФ, уварваліся некалькі дзесяткаў супрацоўнікаў міліцыі й КДБ. Усіх прысутных вывезьлі на спецмашынах у Маскоўскі РУУС г. Берасьця, склалі пратаколы й тлумачальныя й адпусьцілі. Паўлу Севярынцу ўручылі позву, згодна якой ён абавязаны сёньня, а 15.30 зьявіцца ў РУУС для разьбіральніцтва.

20/08/2007 - 12:37 / Падрабязьней

Велапрабег у Салігорску скончыўся затрыманьнямі

Салігорскі Малады Фронт зладзіў учора велапрабег па цэнтральных вуліцах гораду. Адметнасьцю сталася тое, што да кожнага ровару быў прымацаваны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Распачаўся велапрабег ля будынку суду, дзе бліжэйшым часам распачнецца судовы працэс над Іванам Шылам, лідэрам мясцовай вольдумнай моладзі.

20/08/2007 - 09:48 / Падрабязьней

« жнівень 2007 »
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
    1 4 5
7 11
18
20 26
   

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

Аляксандар Казулін

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2009 Salidarnasc