Падпішыся на рассылку
Archives
Іван Шыла папярэджаны

Адразу пасьля суду больш за дваццаць чалавек з тых, што прысутнічалі на судзе, накіраваліся ў бок салігорскага райаддзелу міліцыі. Першымі словамі Івана Шылы, як толькі ён выйшаў на ганак суду, быў заклік ісьці падтрымаць тых людзей, якіх сёньня раніцай спэцназ жорстка зьбіў, затрымаў і завёз у гэты аддзел.
Працягваюцца затрыманьні ў Салігорску
А 16-й гадзіне былі затрыманыя Ільля Шыла, Дзяніс Карноў, Кася Галіцкая, Аляксей Шэін, Крысьціна Самойлава, Андрусь Тычына.
На ўезьдзе ў горад а 17-й гадзіне стала вядома, што затрымана машына, у якой кіраваліся ў горад Павал Севярынец, Барыс Гарэцкі і Алесь Галіеў.
Наста Азарка пакарана 40 базывамі велічынямі

Нясьвіскі суд прызнаў актывістку "Маладога фронту" Насту Азарку вінаватай у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Суд аштрафаваў яе на 40 базавых велічыняў – гэта 1 240 000 рублёў.
У Нясьвіжы за фатаграфаваньне затрыманыя незалежныя журналісты
Каля будынку суду ў Нясьвіжы, дзе адбываецца судовы разгляд крымінальнай справы над моладзевай актывісткай Настай Азаркай, якую абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі "МФ", супрацоўнікі міліцыі пачалі хаваць хлопцаў у футболках з надпісам "Малады Фронт" і спрабавалі затрымаць адну жанчыну.
Затрыманьні ля суду ў Салігорску

Сёньня ў Салігрорску ў часе суду над сябрам “Маладога фронту” Іванам Шылам спэцназаўцы затрымалі каля 15 актывістаў. У міліцэйскіх пастарунках на іх склалі пратаколы. Затрыманыя паведамілі па тэлефоне, што іх зьбівалі ў міліцэйскім аўтобусе.
© 2006-2010 Salidarnasc






