Archives
Працяг Плошчы сумленьня і адказнасьці
31 жніўня 2007г. адбылася сустрэча з удзельнікамі праграмы К. Каліноўскага новага набору. Каля 70 юнакоў і дзяўчат сёлета змогуць працягнуць навучаньне ў Польскай Рэспубліцы.
Вучняў выклікаюць на “размовы”

Сёньня Станіслаў Стэсік, вучань 9-е клясы педагагічнае гімназіі №3 г.Менску, быў выкліканы на размову, якая праходзіла ў адным з кабінэтаў вучэбнае ўстановы. Размова праходзіла ў прысутнасьці дырэктара гімназіі Канановіч Вольгі Пятроўны, сацыяльнага педагога Салейнік Сьветланы Грыгор’еўны, а таксама інспэктара па справам непаўнагадовых і яшчэ аднаго чалавека, які не зьяўляецца сурацоўнікам гімназіі.
Бацьку моладзевага актывіста Яраслава Грышчэні пагражаюць звальненьнем
Як стала вядома ПЦ "Вясна", Сяргей Міхайлавіч Грышчэня, бацька рэгіянальнага моладзевага актывіста, быў выкліканы ў аддзел ідэалогіі Баранавічскага заводу будаўнічых дэталяў і канструкцый, дзе ён працуе брыгадзірам, і атрымаў "прапанову" звольніцца па ўласным жаданьні, бо нібыта ён сябра незалежнага прафсаюзу, а гэта не сумяшчальна з ягонай пасадай на заводзе.
Людміла Атакулава арыштавана на 7 сутак

Неапраўдана жорсткае пакараньне для дзяўчыны вынес салігорскі судзьдзя Бураўцоў. Людміла Атакулава пакарана адміністратыўным арыштам на 7 сутак па артыкулу 23.34. Кодэксу аб адміністратыўнах правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Алесь Каліта атрымаў 7 сутак арышту

На гэты момант Салігорскі суд разгледзеў 4 справы затрыманых учора моладзевых актывістаў. Віктару Дзенісевічу з Салігорску і Касі Галіцкай зь Менску быў прысуджаны штраф памерам пяць базавых велічыняў -- 155 тысяч беларускіх рублёў – за “ўдзел у несанкцыянаваным пікеце”. Зьміцер Ясевіч атрымаў папярэджаньне
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2009 Salidarnasc
