by | en
Падпішыся на рассылку
Archives
У Воршы судзяць затрыманых падчас бардаўскага фэсту
Дзяніс Садоўскі, адзін зь лідэраў стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, быў затрыманы 8 верасьня перад пачаткам нефармальнае імпрэзы. Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага затрымалі ўчора, калі яны ўжо вярталіся з фэсту. Да сёньняшніх судоў усе трое знаходзіліся ў аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня.
10/09/2007 - 13:55 / Падрабязьней
Аршанская бітва стала агульнабеларускай

У суботу, 8 верасьня ўлады зрабілі ўсё магчымае для таго, каб сьвяткаваньне угодкаў Аршанскае бітвы не адбылося. Гэтая гістарычная бітва адбылася ля рэчкі Крапівенкі 8-га верасьня 1514 году. Тады войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астроскім перамагло амаль утрая большае войска маскоўскага княства.
10/09/2007 - 10:24 / Падрабязьней
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2010 Salidarnasc






