Падпішыся на рассылку
Archives
Школьнікаў, якія наведвалі «Свабодны тэатр», выклікаюць у КДБ
Ужо трох наведвальнікаў спектаклю 22 жніўня, затрыманых міліцыяй, выклікалі ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў і КДБ, паведаміла дырэктарка «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда, . Усе выкліканыя — непаўналетнія навучэнцы менскіх школаў. Падчас «размоў» іх упэўнілі, што яны ня змогуць паступіць у ВНУ Беларусі, а пры паўторным наведваньні «Свабоднага тэатру» будуць “адлічаныя са школ”.
Магілёўскія пажарнікі пакаралі актывіста за Дзень вайсковай славы

Камісія Магілёўскага раённага аддзелу надзвычайных сытуацыяў дала папярэджаньне кіраўніку гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алегу Дзячкову за парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі ў лесе.
Яраслаў Грышчэня асуджаны на 30 базавых велічыняў

Сёньня быў вынесены прысуд па справе маладафронтаўца Яраслава Грышчэні. Пракурор запатрабаваў прыгаварыць яго на 1 году ўмоўна, але судзьдзя Васіль Петрыў вынес прысуд пакараць актывіста 30 базавымі велічынямі штрафу.
Сьпіс затрыманых 10 верасьня ў Баранавічах
Учора ў Баранавічах каля будынку суду сіламі спэцназу і міліцыі было затрымана 24 чалавек, сярод якіх чатыры журналісты.
Фотарэпартаж з суду над Яраславам Грышчэней
Учора ў Баранавічах напачатку суду над Яраславам Грышчэняй спэцназ затрымаў 23 чалавека, якія прыйшлі падтрымаць маладафронтаўца, а таксама траіх фотакарэспандэнтаў. .
Севярынец атрымаў 17 сутак і 620 тысяч штрафу

Учора ў Баранавіцкім раённым судзе быў пакараны адміністрацыйным арыштам і штрафам моладзевы лідэр Павал Севярынец. Ён быў затрыманы раніцай ля суду, у якім судзяць Яраслава Грышчэню.
© 2006-2010 Salidarnasc






