by | en

Падпішыся на рассылку

Маніторынг па рэгіёнам

Syndicate content

Нашыя банэры

Ня бойцеся. Спэцвыпуск.Красавік

Ня бойцеся. Спэцвыпуск. Красавік

Archives

Date

Актывіста Сяргея Клюева арыштавалі на 10 сутак

Суд Савецкага раёну Менску пакараў на 10 сутак адміністрацыйнага арышту актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Клюева.

Моладзевага актывіста затрымала міліцыя 14 верасьня каля будынку філярмоніі. Міліцыянты знайшлі ў Сяргея Клюева налепкі з інфармацыяй пра “Эўрапейскі марш” і склалі на яго пратакол.

17/09/2007 - 15:50 / Падрабязьней

Акцыя салідарнасьці "каліноўцаў"

У Варшаве адбыўся пэрфоманс, прысьвечаны ўздзеяньню прапаганды ў Беларусі з удзелам студэнтаў-каліноўцаў,- паведаміў удзельнік праграмы К.Каліноўскага А. Ігнатовіч.

17/09/2007 - 15:31 / Падрабязьней

Маладафронтаўцы заклікаюць дасылаць судзьдзі партрэты Севярынца

За апошнія два месяцы пасьля свайго выхаду з хіміі Павал Севярынец адсядзеў у арышце ўжо 47 сутак. Як лічаць паплечнікі палітыка, супраць яго распачатая жорсткая судовая траўля. З гэтае нагоды Малады Фронт заклікае усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі салідарнасьці з Паўлам Севярынцам.

17/09/2007 - 13:31 / Падрабязьней

Сьветлагорск: начны ператрус у кватэры непаўналетняга студэнта ЭГУ

16 верасьня позна ўвечары ў Сьветлагорску ў кватэры непаўналетняга студэнта Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Арсеня Ягорчанкі міліцыя зрабіла ператрус.

17/09/2007 - 13:05 / Падрабязьней

Актывістку Моладзі БНФ спрабуе запалохаць КДБ

Супрацоўнік КДБ Аляксандр Прадко некалькі дзён таму наведаўся да актывісткі Моладзі БНФ Насты Александровіч.

Нагадаем, што дзяўчына зьяўляецца маладым спэцыялістам і працуе ў недзяржаўнай арганізацыі. Супрацоўнік КДБ папярэдне сустрэўся з дырэктарам гэтай арганізацыі і прапанаваў "пазбавіцца ад актывісткі БНФ, каб пазьбегнуць магчымых непрыемнасьцяў”. Спадар Прадко запытваўся, ці не праводзіць Наста Александровіч мітынгі, ці не захоўвае агітацыйныя ўлёткі.

17/09/2007 - 12:55 / Падрабязьней

Сёньня ў палітвязьня Андрэя Клімава дзень народзінаў

Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня палітвязень Андрэй Клімаў шосты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі. Сёньня яму споўнілася 42 гады. Андрэй Клімаў 1 жніўня быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за артыкул у Інтэрнэце, які улады палічылі абразай Аляксандра Лукашэнкі і заклікам да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу.

17/09/2007 - 09:57 / Падрабязьней

Дзень салідарнасьці ў Менску прайшоў без затрыманьняў

16 верасьня ў Менску прадстаўнікі дэмакратычных сілаў адзначылі Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі і зьніклымі палітыкамі. Роўна 8 гадоў таму ў гэты дзень былі выкрадзеныя віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, лёс якіх дагэтуль невядомы.

17/09/2007 - 09:52 / Падрабязьней

У Салігорску разагнаная акцыя Салідарнасьці (фота)

Учора ў Салігорску ў 20:00 распачалася акцыя Салідарнасьці са Зьмітром Дашкевічам. Блізу 30 маладзёнаў утварылі ланцуг трымаючы сьвечкі і расьцяжку "Свабоду Дашкевічу". Праз некалькі хвілінаў супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць некалькіх удзельнікаў. Аднак, юнакі ўзяліся за рукі і селі на зямлю. Каля 5 хвілінаў адбывалася нарада начальства міліцыі і было прынята рашэньня затрымаць з прымяненьнем фізычнае сілы.

17/09/2007 - 09:43 / Падрабязьней

Нашыя банэры

Код:

<a target="_blank" href="http://salidarnasc.org"><img class="" height="100" alt="камітэт абароны рэпрэсаваных" width="100" border="0" src="/files/newzatr.gif"></a>

 

 

Код:

« September 2007 »
Mo Tu We Th Fr Sa Su
          1 2
9
15 16
17 23
29 30

 

                     

 

                 

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

Прысяга Зьмітра Хведарука

Найбольш частыя пытанні

All FAQs

© 2006-2010 Salidarnasc