Падпішыся на рассылку
Archives
Зьміцер Жалізьнічэнка атрымаў 8 сутак і 20 базавых адзінак штрафу

Суд Цэнтральнага раёну г.Гомеля асудзіў Зьміцера Жалізьнічэнку на 8 сутак арышту за дробнае хуліганства і аштрафаваў яго на 20 базавых адзінак за непарадпадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Судзьдзя Марына Дамненка.
Гомель: моладзевы актывіст Андрэй Цянюта арыштаваны на 10 сутак
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомелю Марына Дамненка арыштавала моладзевага актывіста Андрэя Цянюту на 10 сутак за дробнае хуліганства. Міліцыянты вывелі хлопца ў кайданках з будынку суду, каб завезьці ў ізалятар часовага ўтрыманьня — там моладзевы актывіст да разгляду справы правёў амаль трое сутак.
“Прамываньне мазгоў” па-берасьцейскі
13 верасьня адміністрацыя Берасьцейскага дзяржаўнага ліцэя лёгкай прамысловасьці правяла прафілактычную гутарку з навучэнцамі аб недапушчальнасьці распаўсюду незарэгістраванай друкаванай прадукцыі.
У Гомелі затрыманы актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка

Як паведамляе прэс-цэнтар moladz.org, Жалезьнічэнку затрымалі на вуліцы і павезлі нібыта ў Чыгуначны РАУС.
Кіраваў затрыманьнем чалавек, які прадставіўся як супрацоўнік Чыгуначнага РАУС Гомелю Сівец. Але адвакату Зьмітра Жалезьнічэнкі ў Чыгуначным РАУСе паведамілі, што міліцыянта з такім прозьвішчам у іх няма.
© 2006-2010 Salidarnasc






