Падпішыся на рассылку
Archives
Замест кнігі скаргаў - 25 б.а. штрафу

Сёньня адбыўся суд над Тацьцянай Цішкевіч. Яна была затрыманая 7 верасьня 2007 году. У той дзень яна спрабавала высьветліць лёс траіх затрыманых актывістаў. Але была ў грубае форме выкінута з РУУСа. Пасьля чаго Тацьцяна паспрабавала напісаць скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў дзяжурнай службы Цэнтральнага РУУСа, але была затрыманая.
Салігорск: міліцыя затрымала лідэра прадпрымальнікаў
У Салігорску затрыманы Аляксандр Цацура – лідэр мясцовых прадпрымальнікаў, сябра незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.
У Берасьці працягваюцца затрыманьні “рухаўцаў”

У Берасьці затрыманы яшчэ двое актывістаў руху “За Свабоду” Віталь Сымонік і Паліна Панасюк. Яны спрабавалі перадаць ежу Андрэю Шарэндзе ў Маскоўскім судзе г.Берасьце, дзе яго павінны былі судзіць. Супрацоўнікі міліцыі ў грубай фізічнай форме запхнулі актывістаў у міліцэйскую машыну.
Затрыманы Раман Кісьляк
У Берасьці ля ўваходу ў Маскоўскага раёну затрыманы праваабаронца Раман Кісьляк. Ён быў дастаўлены ў РАУС Маскоўскага раёну г.Берасьце, дзе на яго склаладаюць пратакол аб адміністраціўным правапарушэньні.
Івашкевіча адпусьцілі

Судзьдзя Першамайскага раёну Юры Гарбатоўскі не знайшоў магчымым разглядаць справу старшыні аргкамітэту “Эўрапейскага маршу” Віктара Івашкевіча на падставе тых дакумэнтаў, што прадставілі міліцыянты. Пратаколы былі адпраўлены на дапрацоўку, а палітык вызвалены.
Яўген Скарабутан асуджаны на 5 сутак

Каліноўца Яўгена Скарабутана затрымалі ўчора а 10-е гадзіне вечара на гарадзенскім аўтавакзале. Яго даставілі ў Кастрычніцкі РАУС г.Горадні й абвінавацелі ў дробным хуліганстве. Ноч Яўген правёў у гарадзенскім пастарунку.
У Берасьце затрыманы Андрэй Шарэнда

Сёньня зранку ў Берасьце каля пад’езду свайго дому быў затрыманы актывіст Руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда. Ён быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС г.Берасьце для складаньня пратакола.
Наваполацак: за спробу адклікаць дэпутатаў — буйныя штрафы
Пасьля чатырохгадзіннага разбору наваполацкі суд вынес пастанову ў справе грамадзкіх актывістаў, якія спрабавалі пачаць кампанію адкліканьня дэпутатаў. Паводле рашэньня суду, за парушэньне Выбарчага кодэксу Валер Шаўчэнка аштрафаваны на 1 050 000, Ігар Сухарукаў — на 900 000, Антон Ясіновіч — на 750 000 рублёў (адпаведна 35, 30 і 25 базавых велічыняў).
Сьветлагорскага актывіста дапыталі ў КДБ

Жыхар Сьветлагорску Тэльман Маслюкоў быў дапытаны ў КДБ у якасьці сьведкі па крымінальнае справе “Маладога Фронту”. Супрацоўнікаў КДБ цікавіла інфармацыя аб грамадзкай дзейнасьці студэнта ЭГУ Арсеня Ягорчанкі.
Віктара Івашкевіча будуць судзіць за некалькі ўлётак да Эўрапейскага маршу

Сёньня ў судзе Першамайскага раёну Менску будуць судзіць старшыню аргкамітэту Эўрапейскага маршу, які заплянаваны на 14 кастрычніка, Віктара Івашкевіча. Яго абвінавачваюць у закліку ўдзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі. Івашкевіча затрымалі ўчора на ганку кавярні “Эль-Памідора” разам са старшынём аргкамітэту Сацыяльнага маршу Валерыем Ухналёвым. Яны разам з чатырма сябрамі адзначалі дзень народзінаў Івашкевіча. На ганку іх чакалі спэцназаўцы.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2010 Salidarnasc






