Падпішыся на рассылку
Archives
Папярэджаньне за флэш-моб
Студэнтка філялягічнага факультэту Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту Вікторыя Волкава атрымала папярэджаньне ад дэкана факультэту Івана Бурлыкі ў сувязі з удзелам у несанкцыянаваных акцыях. Па словах дэкана, калі яе затрымаюць яшчэ раз, яна будзе адлічана з унівэрсітэту.
Суд адхіліў скаргу Юрыя Алейніка

Суд адхіліў скаргу Юрыя Алейніка, былога студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце РБ, на дзеяньні адміністрацыі гэтае навучальнае ўстановы. Такое рашэньне агучыла 6 верасьня ў 13. 45 судзьдзя Кастрычніцкага раённага суда г. Менска Вера Кругава. Заяўнік зьбіраецца зноў абскарджваць рашэньне суда ў вышэйшых інстанцыях.
“Моладзевы бюлетэнь” прыцягнуў увагу міліцыянтаў

Учора, 5 верасьня, каля 20-00 ў Магілеве за распаўсюд “Моладзевага бюлетэня” былі затрыманы трое юнакоў. Гэта здарылася ў цэнтры гораду на пешаходнай вуліцы Ленінскай. У моладзевых актывістаў Алеся Анісімава, Кастуся Яўсеева, Арцёма Давыдава міліцыянты сканфіскавалі 173 асобнікі “Моладзевага бюлетэня”.
© 2006-2010 Salidarnasc






