Падпішыся на рассылку
Archives
За спробу напісаць скаргу - затрыманьне

Як стала вядома камітэту абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць", зараз у Цэнтральным РУУСе г.Менска ўтрымліваецца 4 моладзевых актывіста. Трое зь якіх былі затрыманыя за расклейваньне налепак, прысьвечаных "Эўрапейскаму маршу".
Выклікалі з КДБ — затрымалі ў міліцыі
Сёньня раніцай на працу да актывіста Максіма Губарэвіча прыйшлі супрацоўнікі КДБ і адвезьлі яго ва ўпраўленьне КДБ Гарадзенскай вобласьці. Там яго дапытвалі наконт паездкі ў Літву ў моладзевы лягер.
У Барысаве шукаюць незарэгістраваныя арганізацыі

3 верасьня пракуратура Барысаўскага раёну вынесла афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закону старшыні мясцовай суполкі Партыі БНФ Сяргею Салашу.
Максім Губарэвіч затрыманы КДБ

Прыхільнік Руху “За Свабоду”, намесьнік кіраўніка горадзенскай партыі БНФ Максім Губарэвіч затрыманы й дастаўлены ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі па Горадзенскай вобласьці.
У Бабруйску затрымалі грамадзкіх актывістаў
Сяргея Лацінскага, Мікіту Быцэнку і яшчэ двух маладых людзей, прозьвішчы якіх невядомыя, затрымалі а палове на дзявятую вечара. Яны дапамага праваабаронцу Ігару Ходзьку рамантаваць ягоны прыватны дом.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2010 Salidarnasc






