by | en

Падпішыся на рассылку

Маніторынг па рэгіёнам

Syndicate content

Нашыя банэры

Ня бойцеся. Спэцвыпуск.Красавік

Ня бойцеся. Спэцвыпуск. Красавік

Archives

Date

У Горадзенскім дзяржаўным унівэрсітэце ціснуць на Кацярыну Бычак

Кацярына Бычак - студэнцы другога курсу юрфаку ГрДУ, пагражае адлічэньне за "парушэньне правілаў унутранага распарадку". Яна зьяўляецца чальцом  Беларускага рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Прымала ўдзел у мерапрыемствах па абароне гістарычнага цэнтру Горадні.

28/09/2007 - 13:04 / Падрабязьней

Вольга Казуліна зволена з працы

Старэйшая дачка палітвязьня Аляксандра Казуліна ўчора была зволена з працы. Раней ёй вынесьлі дысцыплінарнае спагнаньне. Вольга Казуліна працавала на прадпрыемстве «Альактив» намесьнікам дырэктара ў прававых і кадравых пытаньнях.

 

 

28/09/2007 - 10:57 / Падрабязьней

На Андрэя Цянюту ўзбуджана крымінальная справа

Дазнавальнік УКДБ па Гомельскае вобласьці Андрэй  Коласаў 27 верасьня дапытаў актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Андрэя Цянюту й вынес пастанову аб прызнаньні яго падазраваным у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт".

 

28/09/2007 - 10:11 / Падрабязьней

Зварот А.Мілінкевіча да праваахоўных органаў Гомельскай вобласьці

 Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч накіраваў зварот да праваахоўных службаў Гомельскай вобласьці з патрабаваньнем спыніць перасьлед моладзевых актывістаў.

 

27/09/2007 - 10:05 / Падрабязьней

Павал Севярынец выйшаў на волю

Супрацоўнікі Баранавіцкай турмы вывезьлі Паўла Севярынца ў Івацэвічы за гадзіну да заканчэньня тэрміну зьняволеньня.

 

 

27/09/2007 - 09:37 / Падрабязьней

Андрэй Шарэнда арыштаваны на 15 сутак

Суд Маскоўскага раёну г.Берасьце пакараў актывіста Руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнду 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у прэзентацыі кнігі былога палітвязьня Паўла Севярынца “Лісты з лесу”. Судзьдзя Вольга Смірнова кваліфікавала дзеяньні Андрэя Шарэнды, як удзел у несанкцыянаваным сходзе. Яшчэ адзін актывіст руху "За Свабоду"Раман Кісьляк пакараны штрафам у дзьве базавыя адзінкі.
27/09/2007 - 08:59 / Падрабязьней

Замест кнігі скаргаў - 25 б.а. штрафу

Сёньня адбыўся суд над Тацьцянай Цішкевіч.  Яна была затрыманая 7 верасьня 2007 году. У той дзень яна спрабавала высьветліць лёс траіх затрыманых актывістаў. Але была ў грубае форме выкінута з РУУСа. Пасьля чаго Тацьцяна паспрабавала напісаць скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў дзяжурнай службы Цэнтральнага РУУСа, але была затрыманая.  

26/09/2007 - 15:25 / Падрабязьней

Салігорск: міліцыя затрымала лідэра прадпрымальнікаў

У Салігорску затрыманы Аляксандр Цацура – лідэр мясцовых прадпрымальнікаў, сябра незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.

26/09/2007 - 13:30 / Падрабязьней

У Берасьці працягваюцца затрыманьні “рухаўцаў”

У Берасьці затрыманы яшчэ двое актывістаў руху “За Свабоду” Віталь Сымонік і Паліна Панасюк. Яны спрабавалі перадаць ежу Андрэю Шарэндзе ў Маскоўскім судзе г.Берасьце, дзе яго павінны былі судзіць. Супрацоўнікі міліцыі ў грубай фізічнай форме запхнулі актывістаў у міліцэйскую машыну.

26/09/2007 - 13:04 / Падрабязьней

Затрыманы Раман Кісьляк

У Берасьці ля ўваходу ў Маскоўскага раёну затрыманы праваабаронца Раман Кісьляк. Ён быў дастаўлены ў РАУС Маскоўскага раёну г.Берасьце, дзе на яго склаладаюць пратакол аб адміністраціўным правапарушэньні.

 

26/09/2007 - 11:54 / Падрабязьней

« January 1970 »
Mo Tu We Th Fr Sa Su
          1 2
9
15 16
23
29 30

 

                     

 

                 

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

16.05.2008

Найбольш частыя пытанні

© 2006-2010 Salidarnasc