Archives
"Зачыстка" актывістаў працягваецца
17-й гадзіне былі затрыманыя моладзевыя актывісты Мікіта Сасім і Павал Юхневіч. Іх вязуць у Фрунзенскі РУУС сталіцы.
Смаргонь: Аблога хаты грамадзкага актывіста працягвалася ўсю ноч
Сёньня раніцай Алесь Дзергачоў паведаміў праз тэлефон, што міліцэйская машына стаяла побач зь ягоным домам усю ноч. Час ад часу міліцыянты хадзілі зь ліхтарыкамі пад вокнамі.
Мазыр: лаюцца й тут
Увечары 10 кастрычніка ў Мазыры затрымалі актывіста Руху “За Свабоду”, каардынатара аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Наздру.
Берасьце: Затрыманьне за налепкі
Увечары 10 кастрычніка супрацоўнікі мілыцыі затрымалі прыхільніка Руху “За Свабоду” Юрку Бакура й Інгу Абрамаву нібыта за наклейваньне налепак з запрашэньнем узяць удзел у нядзелю 14 кастрычніка ў дазволеным уладамі ў Менску Эўрапейскім маршы.
На Сяргея Парсюкевіча склалі пратакол за налепку "BY" на машыне
Белая з чырвонай паласой налепка "ВY" на машыне Сяргея Парсюкевіча, актывіста Руху "За Свабоду", стала прычынай для складаньня адміністрацыйнага пратаколу. У момант затрыманьня актывіста ён моўчкі заклеіў сабе рот скотчам, каб пасьля яго не змаглі абвінаваціць у нецэнзурнай лаянцы.
Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак

На 10 сутак арышту асудзілі моладзевага актывіста Алеся Атрошчанкава ў Цэнтральным судзе Менску. Міліцыянты засьведчылі, што актывіст “брыдкасловіў і паводзіў сябе нагла” ў грамадзкім месцы. А пачалася гэтая гісторыя з ўварваньня міліцыі ў кватэру Алеся Атрошчанкава паводле сыгналу пра “падазроны трупны пах”.
Чатыры арыштаваныя актывісты ў Горадні абвяшчаюць галадоўку
У Ленінскім раённым судзе Горадні пакаралі арыштам затрыманых учора ўвечары чатырох актывістаў.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
