Archives
Забаранілі канцэрт «Нэйра Дзюбеля»

У менскім клюбе «Фартуна» мусіла адбыцца прэзэнтацыя новага альбому гурта «Штазі». Па словах лідэра «НД» Аляксандра Кулінковіча канцэрт забараніў аддзел ідэалёгіі Партызанскага раёну.
Яраслава Грышчэню звольнілі з працы
Кіраўнік баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня ад сёньняшняга дня беспрацоўны. Месяц таму Яраслаў уладкаваўся на працу ў Палац культуры чыгуначнікаў, а праз два тыдні трапіў у аўтааварыю і атрымаў бальнічны ліст. Яраслаў лічыць, што нагодай для звальненьня стала ягоная грамадзка-палітычная дзейнасьць.
Праваабаронцы патрабуюць адмяніць прымусовае разьмеркаваньне
Беларускія праваабаронцы патрабуюць адмяніць абавязковае размеркаваньне студэнтаў, альбо прыбраць з Канстытуцыі права беларусаў на бясплатную адукацыю.
Павал Батуеў выкліканы ў пракуратуру

Cёньня актывіст руху “За свабоду” Павал Батуеў быў выкліканы ў пракуратуру ў якасьці сьведкі. Старэйшага сьледчага Зьміцера Дзешука цікавяць падзеі 7 лістапада, што адбыліся ў Салігорску.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
