Archives
Як пазьбегнуць прэвентыўных арыштаў
Незаконныя адвольныя затрыманьні, хлусьлівыя сведчаньні міліцыянтаў і, як вынік, адміністратыйныя штрафы й арышты, нажаль становяцца звыклай зьявай у нашай барацьбе. Але, нават у такой няпростай сітуацыі, менавіта ад вас саміх залежыць - патрапіце вы на суткі, ці прымусіце міліцыянта альбо амапаўца захацець самаму адчапіцца ад вас.
Далей мы прапануем вам некалькі парадаў, якія істотна дапамогуць вам падчас непажаданых сустрэчаў зь міліцыяй.
Прыпынена яшчэ адна справа супраць маладафронтаўца

Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” са Сьветлагорску Арсень Ягорчанка атрымаў пастанову за подпісам сьледчага ўпраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці.
Справа С. Панамарова адноўленая

Адноўлена крымінальная справа супраць рэдактара незалежнага выданьня "Бойкий Клецк" Сяргея Панамарова. Яго вінавацяць у паклёпе на загадчыцу Клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальлю Семашкевіч.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
