Падпішыся на рассылку
Archives
Барыс Гарэцкі дзевяты дзень трымае галадоўку
Актывіст арганізацыі “Малады фронт” Барыс Гарэцкі ад 22 сакавіка трымае галадоўку пратэсту ў турме на вуліцы Акрэсьціна пасьля абвяшчэньня прысуду 12 сутак арышту ў судзе Першамайскага раёну Менску, паведаміла “Радыё Свабода”. 2 красавіка паплечнікі будуць сустракаць Барыса Гарэцкага ля турэмнай брамы.
Гомельскі КДБ працягвае ціск на моладзевых актывістаў
У студэнта ГДУ імя Скарыны, грамадскага актывіста Сяргея Гаўрыліна адбылася сустрэча з супрацоўнікам КДБ.
У гомельскім ізалятары галадае Уладзімір Кацора
Намесьнік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы кіраўнік гомельскага выбарчага штабу лідэра дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча і адзін з каардынатараў кампаніі "За Свабоду!" Уладзімір Кацора ў гомельскай турме трымае галадоўку пратэсту. Палітыка асудзілі на пяць сутак арышту пасьля Дня Волі.
Медыкі прызналіся, што Шацікаву змясцілі ў псіхіятрычную клініку міліцыянты
Загадчыца восьмым аддзяленнем клінікі, дзе цягам трох дзён знаходзілася Крысціна Шацікава, паведаміла, што апазіцыянерку даставілі ў клініку міліцыянты. “Яна была дастаўленая супрацоўнікамі міліцыі. Там была заява. Заява з подпісамі, але без прозвішчаў. Але з подпісамі. Яна паступіла з накірункам на прымусовую шпіталізацыю”, – паведаміла Ала Уцёнышава.
Аляксандр Атрошчанкаў: «У турме яшчэ больш адчуваеш сваю правасць»
З спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна працягваюць выхадзіць актывісты апазіцыі, затрыманыя напярэдадні і ў дзень святкавання 89-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Учора на волю выйшаў моладзевы актывіст Аляксандр Атрошчанкаў. Актывіста затрымалі ўвечары 24 сакавіка і прысудзілі да пяці сутак арышту. Пры затрыманні яго збілі і закулі ў кайданкі.
Ператрус у доме актывіста апазіцыі
Ператрус у доме актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Кішкурны 30 сакавіка скончыўся канфіскацыяй рызографа і друкаваных матэрыялаў. Пра гэта У.Кішкурна паведаміў агенцтву БелаПАН. Нагадаем, сёння чацвёра міліцыянтаў з панятымі і ордэрам на ператрус увайшлі ў прыватны дом у Менску, дзе пражывае У.Кішкурна, па надуманай падставе пошуку наркотыкаў.
У справе “Маладога фронту” ўжо пяцёра абвінавачаных
Пракуратура Менску выставіла абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі яшчэ тром сябрам “Маладога фронту”. Паводле актывістаў, у пачатку красавіка крымінальную справу зьбіраюцца перадаць у суд.
Берасьце: зноў перанесьлі суд над праваабаронцам
Разгляд судовай справы на праваабаронцу Ўладзімера Вялічкіна перанесьлі. Адказьнік хадайнічаў, каб у якасьці сьведкі выступіла ягоная жонка.
Новыя акалічнасьці сьвяткаваньня Дня Волі ў Магілёве
Адзін з жыхароў абласнога цэнтру Валадар Цурпанаў вывесіў на сваім бальконе бел-чырвона-белы сьцяг — здымаць яго прыязджалі пажарнікі.
России был задержен белорусский оппозиционер
25 марта 2007 г ., возвращаясь в Эстонию из Украины, в Твери российскими правоохранительными органами был задержан технический координатор «Третьего Пути» Андрей Обозов. Андрей был снят с поезда № 34 Москва-Таллинн. Милиционеры, проводившие задержание, заявили, что он находится в федеральном розыске России, сообщает сайт организации www.3dway.org.
© 2006-2010 Salidarnasc






