Падпішыся на рассылку
Archives
За агітацыю - трое сутак
26 красавіка ў Савецкім судзе разглядалася справа Алены Гладкай. 25 красавіка увечары яна раздавала газеты і абвесткі аб пачатку акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Дзяўчына атрымала трое сутак арышта.
Нападзенне на дэманстрантаў
Сотні грамадзянаў, сяброў грамадскіх і моладзевых арганізацый прынялі ўдзел ў малітве за Беларусь, за братоў і сестраў, пацярпелых ад Чарнобыльскай авары.
Спіс затрыманых пасля Чарнобыльскага Шляха
Вядомыя імёны 15-ці маладых людзей, якія былі затрыманыя спецназам каля рэстарана Макдональдс:
13 чалавек дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС
13 маладых людзей, якія былі затрыманыя каля Макдональдса ля плошчы Бангалор, дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС. Дакладная колькасць затрыманых пакуль не вядомая. Сярод затрыманых У. Судаль і Сакалоўскі. Імёны астатніх высвятляюцца.
Спецназ напаў на групу з прыкладна ста маладых людзей, якія вярталіся з акцыі каля рэстарану Макдональдс. Шмат з іх былі збітыя, некаторыя затрыманыя.
Затрыманні на Чарнобыльскім шляхе
Больш дзесяці маладых людзей затрыманыя спецназам пасла Чарнобыльскага шляху. Байцы спецназа напалі на групу з прыкладна ста маладых людзей, якія вярталіся дадому. Шмат маладых людзей былі жорстка збітыя. Затрыманых закідвалі ў аўтобусы. магчыма ў дадзены момант іх вязуць у Савецкі РУУС. Сярод затрыманых У. Судаль. Колькасць затрыманых і іх імёны высвятляюцца.
Барыс Хамайда пакараны 2 суткамі арышту
Каля 10 гадзінаў раніцы актывіст апазіцыі Барыс Хамайда прыйшоў на сваё звычайнае месца ў цэнтр Віцебска каля летняга амфітэатру, каб распаўсюдзіць незалежную прэсу. Акрамя друкаваных выданьняў ён меў пры сабе звон і плакат, а на галаве была павязаная чорная стужка. Тэкст плакату нагадваў пра чарговую гадавіну Чарнобыльскай трагедыі.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух моладзевых актывістаў Касю Галіцкую і Івана Сьпірына
Сёньня зранку супрацоўнікі міліцыі затрымалі Касю Галіцкую і Івана Сьпірына а 8.20 раніцы, калі яны выходзілі з пад’езду дому.
Як паведаміла Радыё Свабода, дзяўчыну даставілі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску, дзе ёй паведамілі, што яна знаходзіцца ў вышуку, а Іван Спірын застаўся ў дзяжурнай частцы міліцыі. Праз некаторы час абодвух актывістаў адпусьцілі, узяўшы з іх падпіску аб недапушчальнасьці парушэньня грамадзкага парадку.
Каля пад’ездаў дамоў маці і бабулі актывіста незарэгістраванага “Маладога фронту” Барыса Гарэцкага знаходзяцца міліцыянты ў цывільным. Маладафронтаўцы не выключаюць, што супрацоўнікі міліцыі атрымалі загад ізаляваць найбольш актыўных удзельнікаў вулічных акцый на час правядзеньня “Чарнобыльскага шляху”.
Апазыцыянера будуць судзіць за рэкляму радыё «Свабода»
Актывіст апазыцыі Уладзімір Шульжыцкі па асабістай ініцыятыве на невялікіх аркушах паперы пісаў ад рукі хвалі радыё “Свабода” і распаўсюджваў іх па паштовых скрынках, паведамляе Хартыя`97. На аркушах ён дапісваў свой мабільны тэлефон на выпадак, калі ў некага ня будзе атрымлівацца настройка прымача.
У Слуцке выклікаюць маладзёвых актывістаў на допыты
КДБ не пакідае без пільнае увагі актывістаў “Маладога фронту”. Так у панядзелак, 23 красавіка на допыт у слуцкае КДБ быў выкліканы адзін з моладзевых актывістаў Случчыны Андрэй Акулаў. Як паведамляе прэс-служба слуцкага незалежнага сайту, сьледчага КДБ Сяргея Ждановіча цікавіла інфармацыя аб дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", яе кіраўніках, а таксама якое дачыненьне да арганізацыі мае дапытаны. Акрамя таго, сьледчага вельмі цікавіла інфармацыя аб некаторых мясцовых актывістах дэмакратычнага руху Случчыны.
Затрымалі яшчэ чацверых
Чацвера моладзевых актывістаў былі затрыманы 23 красавіка каля станцыі метро Інстытут Культуры ў Менску. У іх знайшлі налепкі з заклікам прыняць удзел у традыцыйнай акцыі, прысвечанай гадавіне найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы канца 20-га стагоддзя, Чарнобыльскій шлях. 24 красавіка справа моладзі разглядалася ў Маскоўскім судзе г. Менска. Аляксандр Стасюк, Эдуард Захараў, Святлана Панкавец атрымалі па 7 сутак арышта, Юры Жыгалка - 5 сутак .
© 2006-2010 Salidarnasc






