by | en

Падпішыся на рассылку

Маніторынг па рэгіёнам

Syndicate content

Нашыя банэры

Ня бойцеся. Спэцвыпуск.Красавік

Ня бойцеся. Спэцвыпуск. Красавік

Archives

Date

Пра датэрміновае вызваленне Мікалай Аўтуховіч не думае…

Амаль палову тэрміна правёў за кратамі прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч. Асуджаны за нявыплату падаткаў Аўтуховіч з самога пачатку заяўляў, што яго справа палітычная, што ўлады не даравалі яму крытыкі падатковых і праваахоўных органаў. Да суда ў знак пратэсту прадпрымальнік галадаў 70(!) дзён. Аўтуховіч страціў 40 кілаграмаў вагі, яго прывезлі ў калонію ў вельмі цяжкім стане.

30/05/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Спынены яшчэ тры крымінальныя справы супраць апазіцыі

Прыпынены крымінальныя справы супраць актывістаў апазіцыі Аляксандра Урыўскага, Аляксандры Ясюк і Натальлі Старасцінай. Каб прыйсьці да такой высновы следчаму спатрэбілася роўна два месяцы.

30/05/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Ці выйдзе на волю Андрэй Клімаў?

3 чэрвеня спаўняецца два месяцы з моманту затрымання апазіцыйнага лідэра Андрэя Клімава. Праваахоўныя органы мусяць вызначыць меру стрымання для палітыка: вызваліць яго ці працягнуць утрымліваць пад вартай. Нагадаем, што некалькі дзён таму Клімава змясцілі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь – у палітвязня праблемы з сэрцам.

30/05/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Пракурор патрабуе аштрафаваць актывістаў «Маладога Фронту»

Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў аштрафаваць актывістаў “Маладога Фронту” Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Насту Палажанку і Змітра Хведарука на суму ў 500 базавых велічынь (15.500.000 беларускіх рублёў – 7.242 даляраў ЗША) кожнага. Відавочна, што ўлады вырашылі не абвастраць сітуацыю з палітычным пераследам моладзевых актывістаў. Нагадаем, што лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч раней быў прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму.

29/05/2007 - 00:00 / Падрабязьней

На свабодзе!

Суд Савецкага раёна Менска вынес прысуды актывістам “Маладога Фронту”. Змітра Хведарука аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1 мільён 240 тысяч беларускіх рублёў – 580 даляраў ЗША), Аляксей Янушэўскі, Барыс Гарэцкі і Алег Корбан аштрафаваныя на 30 базавых велічынь (930 тысяч або 435 даляраў ЗША). Непаўналетняй Насці Палажанцы вынесенае папярэджанне. На свабодзе актывістаў сустрэлі некалькі сотняў чалавек з кветкамі. Людзі скандавалі “Жыве Беларусь!” і апладзіравалі актывістам.

29/05/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Абвінавачваньні супраць «Маладога Фронту» грунтуюцца на інфармацыі з кампутараў

У судзе Савецкага раёна Менску працягваецца працэс па справе актывістаў “Маладога Фронту”. Дзяржаўны абвінаваўца заявіла падчас выступу, што “Малады фронт” хоча ўзяць палітычную ўладу ў краіне шляхам масавых вулічных акцый. Доказам гэтага ёсьць раздрукоўкі тэлефонных размоваў, а таксама аўдыёзапісы сходаў МФ, што адбыліся 29 верасьня 2006 года, 25 студзеня, 29 студзеня, 1 лютага, 4 лютага 2007 года.

28/05/2007 - 00:00 / Падрабязьней

У акцыі каля Савецкага суду бяруць удзел больш за 400 чалавек

Больш за 400 чалавек прыйшлі сёння да суду Савецкага раёна Менска, каб выказаць пратэст суду над актывістамі арганізацыі “Малады Фронт”. Людзі скандуюць апазіцыйныя лозунгі, трымаюць у руках партрэты падсудных, расцяжкі “Свабоду маладафронтаўцам!”, плакаты “Патрабуем справядлівага суду!”, “Дзе тут праўда?”, “Абаронім дзяцей ад гвалту”.

28/05/2007 - 00:00 / Падрабязьней

На свабодзе яшчэ адзін палітвязень

25-га траўня з гомельскай жаночай турмы на волю выйшла праваабаронца Кацярына Садоўская. Нагадаем, што праваабаронцу прусудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму за патрабаванне правесці псіхіятрычнае абследванне Аляксандра Лукашэнкі, а таксама нібыта за абразу судзей.

28/05/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Напад у студэнцкім гарадку БДУ

Учорашняя акцыя “Не адмене льгот!” у студэнцкім гарадку БДУ каля плошчы Незалежнасці скончылася затрыманнем двух чалавек і нападам людзьмі ў цывільным на дзяўчыну, як высветлілася пазней, Таццяну Цішкевіч. Пра гэта паведамляе Хартыя`97.

24/05/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Вось вам штрафы замест ільгот

Менскія студэнты Ян Міхайлаў і Мікалай Коршунаў, удзельнікі ўчорашняй акцыі супраць адмены льгот на плошчы Незалежнасці ў Менску, прысуджаныя сёння судом Маскоўскага раёна Менска да выплаты штрафаў у памеры 10 базавых велічынь кожны (310 тысяч беларускіх рублёў).

24/05/2007 - 00:00 / Падрабязьней

« March 2010
Mo Tu We Th Fr Sa Su
1 2 5 6 7
8 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

 

                     

 

                 

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

Суд над Я. Грышчэняй

Найбольш частыя пытанні

All FAQs

© 2006-2010 Salidarnasc