by | en

Падпішыся на рассылку

RSS

RSS-материал

Archives

Дата

За нацыянальны сьцяг на канцэрце «Акіяна Эльзы» зламалі руку

У суботу, 28 ліпеня, на канцэрце гурту “Акіян Эльзы”, які праходзіў у Гародні ў рамках рэклямнага тура сотавага апэратара “Velcom”, супрацоўнікі спецназа зьбілі і зламалі руку Аляксандру Шумкевічу, аднаму з лідэраў моладзёвай структуры Аб`яднанай грамадзянскай партыі — “Маладыя дэмакраты”.

31/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

У Слуцку былі затрыманыя актывісты руху “За свабоду”

У Слуцку сёньня раніцай міліцыя затрымала Віталя Амяльковіча і Андрэя Акулава, якія раздавалі перад райвыканкамам брашуры, прысьвечаныя адносінам Беларусі і Эўрапейскага зьвязу.

Віталь Амяльковіч і Андрэй Акулаў зьяўляюцца актывістамі heху “За свабоду”. Іх пратрымалі ў пастарунку каля гадзіны, пасьля чаго абодва былі вызваленыя.

Паведамляе радыё Свабода

31/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Затрымлена 5 маладзёвых актывістаў

Камітэту абароны рэпрэсаваных стала вядома аб затрыманьні маладзёвых актывістаў. Фрунзенскім РУУСам былі затрыманы Кірыл Макарэвіч і яшчэ двое актывістаў, дадзеныя якіх пакуль невядомыя.

Таксама Партызанскім РУУСам былі затрыманыя дзьве атывісткі Пятрова і Марасанова.

Прычыны затрыманьня зараз высьветляюцца.

31/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Франак Вячорка асуджаны на 7 сутак

Франак Вячорка асуджаны судом  Заводскага раёну г.Менску на 7 сутак. Судзьдзя - Раманава. Франак Вячорка стаў другім асуджаным на суткі пасьля затрыманьня 27 ліпеня.

30/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Яраслаў Грышчэня асуджаны на 15 сутак арышту

Толькі што скончыўся суд над маладзёвым актывістам Яраславам Грышчэняй. Судом Ленінскага раёну ён быў арыштаваны на 15 сутак. Судзьдзя Ігар Германовіч. Нагадаем, што Яраслаў Грышчэня быў затрымлены 27 ліпеня перад акцыяй, прысьвечанай угодкам абвяшчэньня сувэрнітэту Рэспублікі Беларусь.

Сёньня павінен таксама адбыцца суд над яшчэ аднім маладзёвым актывістам Франакам Вячоркай.

30/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Маладафронтавец атруціўся на Акрэсьціна турэмнай ежай

Актывіст незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Сяржук Клюеў знаходзіцца ў інфэкцыйным шпіталі. Хлопца арыштавалі ў судзе Савецкага раёну на 10 сутак. Яго затрымалі за распаўсюд улётак з заклікам удзельнічаць у акцыі 27 ліпеня, але ў міліцыі абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

У турме на вуліцы Акрэсьціна, пасьля таго як Сяржук зьеў катлету і кашу, яму стала кепска. Лекарка выклікала «хуткую», і хлопца адвезьлі ў інфэкцыйны шпіталь. Там двое сутак зь ім былі канваіры.

Сяржук апавёў, як гэта было: «Я зьеў катлету, мне стала кепска. Лекарка выклікала хуткую дапамогу. Ёй на Акрэсьціна сказалі, што мне патрэбен канвой. Калі мяне прывёз канвой, мне надзелі кайданкі і завялі ў шпіталь. Прыкавалі кайданкамі да койкі і сказалі спаць. Калі я прасіўся ў прыбіральню, яны адчынялі гэтыя замкі, а потым зноў зачынялі».

Мэдыкі робяць аналізы, і пасьля гэтага, магчыма, стане вядома, чым атруціўся ў турме Сяржук Клюеў.

30/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Зьмітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак

Суд Цэнтральнага раёну Менску арыштаваў актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” на 10 сутак.

Зьмітра затрымалі 26 ліпеня, калі ён ішоў з Дому правасудзьдзя на прыпынак грамадзкага транспарту. Хлопца абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

Пратрымаўшы яго да вечара ў міліцыі, Зьмітра адвезьлі ў турму на вуліцу Акрэсьціна.

Сёньня Зьмітра таксама трымалі ўвесь дзень у судзе Маскоўскага раёну Менску. Судзьдзя разглядала справу некалькі гадзінаў.

Прысуд – 10 сутак арышту – быў абвешчаны толькі ў 19.40.

Зьміцер стаў 15-м па ліку актывістам, арыштаваным напярэдадні Дня Незалежнасьці.

30/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Онлайн з Дня Незалежнасьці

Каля Міністэрства эканомікі стаяць каля 10 аўтобусаў зь міліцыяй і АМАПам, на самім пляцы — шмат людзей у цывільным і з рацыямі. Ёсьць міліцыянты і на вуліцы Валадарскага.
На падыходах да Чырвонага касьцёлу спыняюць і даглядаюць рэчы на прадмет “забароненых прадметаў”.

Выхад з мэтро на плошчы Незалежнасьці перакрыты міліцыяй. Праз гукаўзмацняльнік перадаецца, што гэта часовая мера.

Аўтобус № 100 не спыняецца ад станцыі мэтро "Кастрычніцкая" да станцыі мэтро «Інстытут культуры».

Карэспандэнка Нашай Нівы выведзена з пляцу.

Нагадаем, што сёньня адзначаецца Дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Грамадзкасьць мае адзначыць гэту дату некалькімі акцыямі. Акцыя мелася пачацца а 16 й ля Чырвонага касьцёла.

У 16:00 Затрыманы старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

16:15 Людзей выціснулі на вуліцу Мясьнікова. Афіцыйна акцыя прымеркаваная да ўгодкаў абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці 27 ліпеня 1990 і да сустрэчы з дэпутатамі 12-га скліканьня, якія прымалі дэклярацыю.

Затрымлены Яраслаў Грышчэня, Франак Вячорка. Франак Вячорка і Анатоль Лябедзька знаходзяцца ў Завадскім РУУСе.

16:55 каля сарака чалавек сабраліся ля помніка Я. Купалу.

У сквэр пад`ехалі два аўтазакі. Усіх прысутных узялі ў кальцо

17:15 Міліцыянты вядуць людзей пад канвоем па вуліцы Купалы. Усяго 50-60 чалавек, зь іх 15 журналістаў. З палітыкаў толькі Алесь Міхалевіч і Мікалай Статкевіч.

30/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

У Наваполацку пройдуць пікеты ў падтрымку Казуліна

Наваполацк стаў адзіным на сёньняшні дзень горадам у краіне, у якім ўлады дазволілі пікет у падтрымку былога кандыдата на прэзідэнты, а зараз палітзьняволенага Аляксандра Казуліна.

Акцыя адбудзецца ў суботу, 28 ліпеня, з 16 да 18 гадзінаў ля Палацу будаўнікоў. Замоўцамі мерапрыемства сталіся прадстаўнікі левых сілаў і “Маладой Грамады”. Па словах аднаго з арганізатараў пікету моладзёвага актывіста Ігара Валяева, сярод гасьцей, якія прыедуць на мерапрыемства, чакаюцца юнакі і дзяўчынкі з розных гарадоў вобласьці і рэспублікі. Актыўны ўдзел у акцыі паабяцала прыняць дачка вязьня сумленьня Вольга Казуліна, паведамляе «Радыё Рацыя».

Да пікета рыхтуюцца адпаведныя плакаты і расьцяжкі. Праходзіць ён будзе пад сьцягамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Хартыя97

30/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Суд над Шыдлоўскім і Бараноўскім перанесены на 8 жніўня

На слуханьні, якія павінны былі адбыцца сёньня, не зьявіліся сьведкі з боку абвінавачваньня. Аляксей Шыдлоўскі і Павал Бараноўскі былі вызваленыя з-пад варты ў залі суду Партызанскага раёну.

Нагадаем, іх затрымалі ўчора і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. 24 ліпеня ўсяго было затрымана каля 10 моладзевых актывістаў, у якіх знайшлі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у акцыі апазыцыі 27 ліпеня. Усіх іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Затрыманым пагражае арышт да 15 сутак

Паведамляе радыё Свабода

30/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

« кастрычнік 2008
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
    1 3 4 5
7 8 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

16.05.2008

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2008 Salidarnasc