Archives
Год таму Аляксандру Казуліну быў вынесены прысуд
Сёньня спаўняецца год, як быў вынесены прысуд старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Казуліну. У заяве прэзыдыюму БСДП (Грамада) гаворыцца, што гэты працэс быў беспрэцэдэнтны: упершыню ў краіне асудзілі былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Сустрэнім разам
Сёньня выходзіт на свабоду актывіст руху “За Свабоду” Павал Серадзенка. Грамадская арганізацыя "Ініцыятыва” й рух “За Свабоду” заклікаюць прыйсьці ўсіх неабыякавых у 15-30 да спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вул.Акрэсьціна й сустрэць з падарункамі й віншаваньнямі. Нагадаем, што 11 ліпеня Павалу споўнілася 19 гадоў.
Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі учора быў выпушчаны з упраўленьня міліцыі без складаньня пратаколу
Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі, а таксама два актывісты апазіцыі Мікалай Прыварнікаў і Павел Бараноўскі, былі затрыманыя ў цэнтры Мінска супрацоўнікамі КДБ нібыта за распаўсюджваньне агітацыйнай прадукцыі з запрашэньнем прыняць удзел у Эўрапейскім Маршы.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
