Archives
Уладзімера Грыдзіна не аднаўляюць на працы
Уладзімеру Грыдзіну, былому супрацоўніку ААБ “Беларусбанк” у чарговы(ужо трэці) раз адмоўлена ў аднаўленьні на працы.
17 сакавіка 2006 г. з парушэньнем заканадаўчай працэдуры яго зволілі з пасады вядучага сьпецыяліста філіяла 520 ААБ Беларусбанк. Афіцыйнае тлумачэньне - прагул па прычыне адбываньня адміністратыўнага арышту за удзел у перадвыбарнай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі 8 сакавіка 2006г. ля кінатэатру “Бярэсьце”.
Аўтапрабег, арганізаваны ў гонар З.Дашкевіча, спынены
Чатыры менскія машыны, што бяруць удзел у аўтапрабегу, арганізаваным у гонар палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, былі спыненыя на дарозе Менск — Берасьце. Гэта было зроблена першым постам ДАІ за 20 км ад сталіцы.
Актывіст Руху “За Свабоду” пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічынь
Актывіста Руху “За Свабоду” Яраслава Берніковіча з Глыбокага (Віцебская вобласьць) пакаралі сёньня 10 базавымі велічынямі нібыта за несанкцыянаванае пікетаваньне (арт. 23.34 КаАП). Па сведчаньнях міліцыянтаў, актывіст быў апрануты ў майку з надпісам “Рух “За Свабоду”, якая зьяўляецца атрыбутам несанкцыянаванай акцыі і ўтрымлівае палітычныя лёзунгі Аляксандра Мілінкевіча, а таксама раздаваў брашуры аб выгодах ад партнёрства з ЭЗ.
Віцебскія кэдэбоўцы апекуюць скаўцкага актывіста Аляксея Дазорцава
Супрацоўнікі УКДБ па Віцебскай вобласьці напрацягу амаль паўгода спрабуюць наладзіць “даверлівыя адносіны” з мясцовым каардынатарам грамадскай арганізацыі “Хрысьціянскае сяброўства дарослых і маладых”, актывістам скаўтскага руху на Беларусі Аляксеем Дазорцавым.
ЧЫРВОНЫ КРЫЖ ЗАСТУПІЦЦА ЗА ЗЬМІТРА ДАШКЕВІЧА
Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднаньне «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і зарэгістраванае ў Летуве аб’яднаньне «Праваабарончы альянс» зьвярнуліся ў Чырвоны Крыж з просьбай у межах кампетэнцыі гэтай арганізацыі дабіцца выкананьня правоў Дзмітрыя Дашкевіча. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі гэтых аб’яднаньняў Гары Паганяйла і Людміла Гразнова 18 ліпеня на прэс канферэнцыі ў офісе Партыі БНФ.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
