by | en

Падпішыся на рассылку

RSS-матэрыял

Нашыя банэры

Archives

Дата

Падтрымайце Алейніка Юрыя

4 ліпеня , у сераду адразу пасьля выходных (а 14-00 па адрасе: г.Мінск, вул.Сямашкі, 33 к.2106), адбудзецца суд па зыску адлічанага студэнта Алейніка Юрыя да Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь .

Нагадаем, студэнт-выдатнік быў адлічаны з 4 курса Акадэміі 15 траўня 2007 года нібыта за 22 гадзіны прагулаў ў красавіку (афіцыйная версія). Аднак Юрый і тыя, хто яго падтрымлівае, лічаць, што сапраўднай прычынай сталася грамадзянская пазыцыя і палітычныя погляды студэнта : сяброўства ў БАЖ, старшынёўства ў ТБМ, збор подпісаў супраць закону аб скасаваньні ільготаў, удзел у палітычных акцыях (напр., "Чарнобыльскі Шлях").

Усе ранейшыя спробы прымірэньня не далі ніякага выніку: адміністрацыя Акадэміі адмаўляецца ўзнавіць хлопца і даць магчымасьць здаць экзаменацыйную сэсію за 4 курс. Дарэчы, акрамя таго, што адлічэньне было незаконным, юрыдычна беспадстаўным, дык яшчэ подлым і цынічным: Юрася адлічылі падчас заліковай, за тыдзень да экзаменацыйнай сэсіі: ужо пасьля загаду аб адлічэньні Юрась пасьпеў здаць 2 залікі...

На судзе прадметам разгляду будзе дыскрымінацыйны падыход кіраўніцтва Акадэміі ў адносінах да Алейніка Юрыя. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі (у тым ліку законам "Аб адукацыі") Рэспублікі Беларусь, а таксама Пагадненьнямі і Канвенцыямі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь, усялякія праявы дыскрымінацыі, у тым ліку па палітычных і ідэалягічных поглядах, недапушчальныя.

Прыходзьце на суд! Падтрымайце Алейніка Юрыя! Выкажыце сваю салідарнасьць!

4 ліпеня, серада, 14-00

г.Мінск, Сямашкі, 33 к.2106

02/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Аляксандру Мілінкевічу не далі сустрэцца з Артурам Фінькевічам

Аляксандар Мілінкевіч не спаткаўся з палітвязьнем Артурам Фінькевічам. Пры спробе пагутарыць зь лідэрам руху “За свабоду” супрацоўнікі спэцкамэндатуры гвалтам заштурхнулі Артура ў міліцэйскую машыну й зьехалі.

02/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Дашкевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні

Пра гэта палітвязень паведаміў сваім сябрам у чарговым лісьце:
***
У мяне ўсё па старому. Гэта азначае — нармальна. Адвакат загрузіў казкамі пра вызваленьне, дык я пару дзянькоў пахадзіў як вольны чалавек, адчуваючы свабоду кожнаю часткай цела і розуму, але потым узяў сябе ў рукі і пачаў мысьліць рэчамі больш рэальнымі.

02/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

Фатаконкурс

Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” распачынае творчы фатаконкурс “Беларус – грамадзянін сусьвету” сярод беларускіх студэнтаў у замежжы. Сёньня такія сталіцы як Прага, Варшава, Вільня, Талін ужо прынялі на навучаньне беларускіх студэнтаў. Кракаў, Лодзь, Гданьск, Страстбург – тут жывуць і вучацца студэнты й магістранты зь Беларусі.

02/07/2007 - 00:00 / Падрабязьней

« ліпень 2007 »
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
            1
2 3 7 8
14 15
21 22
29
         

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

Суд над Я. Грышчэняй

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2008 Salidarnasc