Archives
Гарадзенскае КДБ дапытвае маладых журналістаў
Сеньня гарадзенскае КДБ, у асобе Аляксея Раткевіча "завіьтала ў госьці" да маладых журналістаў, якія толькі нядаўна вярнуліся са стажыроўкі ў Польшчы. Матывацыяй да размовы з маладымі людзьмі з`яўлялася "кантрольная праверка" іх дзеяньняў у суседняй краіне. Вікторыі Волкавай, Рыгору Луцэнку і Кацярыне Бычак былі зададзеныя пытаньньні наконт іх матывацыі паездкі ў Польшчу; арганізацый,зладзіўшых стажыроўку, а так сама"ці не абражаў іх там хто,і ці не зганьбілі яны гонар краіны за мяжой".
Магілёў: затрыманьне журналіста і грамадскага актывіста
Незалежную журналістку Ганну Ільіну і кіраўніка гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Стральцова затрымалі ў Магілёве на месцы, дзе невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг. Ільіну і Стральцова зьвінавацілі ў тым, што яны без дазволу фатаграфавалі міліцыянтаў.
Праз тэлефон Ганна Ільіна паведаміла “Свабодзе”, што яны знаходзяцца Ленінскай управе ўнутраных спраў Магілёва. Туды іх даставілі на загад начальніка аддзелу прафіляктыкі і правапарадку міліцыі Юрыя Кірыловіча.
Бел-чырвона-белы сьцяг міліцыянты забралі з сабою.
Рэдактарка незалежнай газэты “Магілёўскі час” Ганна Ільіна і кіраўнік гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Стральцоў прабылі ў міліцыі больш за гадзіну.
Начальнік аддзелу прафіляктыкі і правапарадку міліцыі Юры Кірыловіч намагаўся канфіскаваць у актывістаў картку флэш-памяці іхнага фотаапарата. У міліцыянта не знайшлося законных падставаў для гэтага. Правёўшы з актывістамі прафіляктычную гутарку ён іх адпусьціў.
Адказнасьць за разгортваньне сьцягу ўзяла на сябе незарэгістраваная арганізацыя "Малады фронт.
Паведамляе радыё Свабода
Уладзімера Шульжыцкага паўторна будуць судзіць за рэкляму "Свабоды"
Сёньня Смаргонскі суд перагледзіць сваё рашэньне ў адносінах да Уладзімера Шульжыцкага.
Раней судзьдзя Гарадзенскага абласнога суду І.Собалеў задаволіў скаргу Смаргонскай пракуратуры. Судзьдзя вырашыў накіраваць адміністрацыйную справу Уладзімера Шульжыцкага на перагляд у Смаргонскі суд.
У траўні міліцыянты затрымалі Уладзімера Шульжыцкага за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода. Супраць яго склалі пратакол за тое, што ён нецэнзурна лаяўся.
Судзьдзя Аляксандар Квяткевіч апраўдаў Шульжыцкага з-за адсутнасьці правапарушэньня.
З гэтым рашэньнем на пагадзілася смаргонская пракуратура й абскардзіла рашэньне.
Паведамляе радыё Свабода
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
