Archives
Франак Вячорка асуджаны на 7 сутак
Франак Вячорка асуджаны судом Заводскага раёну г.Менску на 7 сутак. Судзьдзя - Раманава. Франак Вячорка стаў другім асуджаным на суткі пасьля затрыманьня 27 ліпеня.
Яраслаў Грышчэня асуджаны на 15 сутак арышту
Толькі што скончыўся суд над маладзёвым актывістам Яраславам Грышчэняй. Судом Ленінскага раёну ён быў арыштаваны на 15 сутак. Судзьдзя Ігар Германовіч. Нагадаем, што Яраслаў Грышчэня быў затрымлены 27 ліпеня перад акцыяй, прысьвечанай угодкам абвяшчэньня сувэрнітэту Рэспублікі Беларусь.
Сёньня павінен таксама адбыцца суд над яшчэ аднім маладзёвым актывістам Франакам Вячоркай.
Маладафронтавец атруціўся на Акрэсьціна турэмнай ежай
Актывіст незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Сяржук Клюеў знаходзіцца ў інфэкцыйным шпіталі. Хлопца арыштавалі ў судзе Савецкага раёну на 10 сутак. Яго затрымалі за распаўсюд улётак з заклікам удзельнічаць у акцыі 27 ліпеня, але ў міліцыі абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.
У турме на вуліцы Акрэсьціна, пасьля таго як Сяржук зьеў катлету і кашу, яму стала кепска. Лекарка выклікала «хуткую», і хлопца адвезьлі ў інфэкцыйны шпіталь. Там двое сутак зь ім былі канваіры.
Сяржук апавёў, як гэта было: «Я зьеў катлету, мне стала кепска. Лекарка выклікала хуткую дапамогу. Ёй на Акрэсьціна сказалі, што мне патрэбен канвой. Калі мяне прывёз канвой, мне надзелі кайданкі і завялі ў шпіталь. Прыкавалі кайданкамі да койкі і сказалі спаць. Калі я прасіўся ў прыбіральню, яны адчынялі гэтыя замкі, а потым зноў зачынялі».
Мэдыкі робяць аналізы, і пасьля гэтага, магчыма, стане вядома, чым атруціўся ў турме Сяржук Клюеў.
Зьмітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак
Суд Цэнтральнага раёну Менску арыштаваў актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” на 10 сутак.
Зьмітра затрымалі 26 ліпеня, калі ён ішоў з Дому правасудзьдзя на прыпынак грамадзкага транспарту. Хлопца абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.
Пратрымаўшы яго да вечара ў міліцыі, Зьмітра адвезьлі ў турму на вуліцу Акрэсьціна.
Сёньня Зьмітра таксама трымалі ўвесь дзень у судзе Маскоўскага раёну Менску. Судзьдзя разглядала справу некалькі гадзінаў.
Прысуд – 10 сутак арышту – быў абвешчаны толькі ў 19.40.
Зьміцер стаў 15-м па ліку актывістам, арыштаваным напярэдадні Дня Незалежнасьці.
Онлайн з Дня Незалежнасьці
Каля Міністэрства эканомікі стаяць каля 10 аўтобусаў зь міліцыяй і АМАПам, на самім пляцы — шмат людзей у цывільным і з рацыямі. Ёсьць міліцыянты і на вуліцы Валадарскага.
На падыходах да Чырвонага касьцёлу спыняюць і даглядаюць рэчы на прадмет “забароненых прадметаў”.
Выхад з мэтро на плошчы Незалежнасьці перакрыты міліцыяй. Праз гукаўзмацняльнік перадаецца, што гэта часовая мера.
Аўтобус № 100 не спыняецца ад станцыі мэтро "Кастрычніцкая" да станцыі мэтро «Інстытут культуры».
Карэспандэнка Нашай Нівы выведзена з пляцу.
Нагадаем, што сёньня адзначаецца Дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Грамадзкасьць мае адзначыць гэту дату некалькімі акцыямі. Акцыя мелася пачацца а 16 й ля Чырвонага касьцёла.
У 16:00 Затрыманы старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
16:15 Людзей выціснулі на вуліцу Мясьнікова. Афіцыйна акцыя прымеркаваная да ўгодкаў абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці 27 ліпеня 1990 і да сустрэчы з дэпутатамі 12-га скліканьня, якія прымалі дэклярацыю.
Затрымлены Яраслаў Грышчэня, Франак Вячорка. Франак Вячорка і Анатоль Лябедзька знаходзяцца ў Завадскім РУУСе.
16:55 каля сарака чалавек сабраліся ля помніка Я. Купалу.
У сквэр пад`ехалі два аўтазакі. Усіх прысутных узялі ў кальцо
17:15 Міліцыянты вядуць людзей пад канвоем па вуліцы Купалы. Усяго 50-60 чалавек, зь іх 15 журналістаў. З палітыкаў толькі Алесь Міхалевіч і Мікалай Статкевіч.
У Наваполацку пройдуць пікеты ў падтрымку Казуліна
Наваполацк стаў адзіным на сёньняшні дзень горадам у краіне, у якім ўлады дазволілі пікет у падтрымку былога кандыдата на прэзідэнты, а зараз палітзьняволенага Аляксандра Казуліна.
Акцыя адбудзецца ў суботу, 28 ліпеня, з 16 да 18 гадзінаў ля Палацу будаўнікоў. Замоўцамі мерапрыемства сталіся прадстаўнікі левых сілаў і “Маладой Грамады”. Па словах аднаго з арганізатараў пікету моладзёвага актывіста Ігара Валяева, сярод гасьцей, якія прыедуць на мерапрыемства, чакаюцца юнакі і дзяўчынкі з розных гарадоў вобласьці і рэспублікі. Актыўны ўдзел у акцыі паабяцала прыняць дачка вязьня сумленьня Вольга Казуліна, паведамляе «Радыё Рацыя».
Да пікета рыхтуюцца адпаведныя плакаты і расьцяжкі. Праходзіць ён будзе пад сьцягамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Хартыя97
Суд над Шыдлоўскім і Бараноўскім перанесены на 8 жніўня
На слуханьні, якія павінны былі адбыцца сёньня, не зьявіліся сьведкі з боку абвінавачваньня. Аляксей Шыдлоўскі і Павал Бараноўскі былі вызваленыя з-пад варты ў залі суду Партызанскага раёну.
Нагадаем, іх затрымалі ўчора і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. 24 ліпеня ўсяго было затрымана каля 10 моладзевых актывістаў, у якіх знайшлі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у акцыі апазыцыі 27 ліпеня. Усіх іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Затрыманым пагражае арышт да 15 сутак
Паведамляе радыё Свабода
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
