Archives
Акцыі на плошчы Бангалор забароненыя
Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні ў парку Дружбы народаў пікетаў у падтрымку Аляксандра Казуліна. Сёньня заяўнік пікетаў намеснік старшыні Менскага гарадскога камітэта БСДП Аляксей Сігаеў атрымаў адказ за подпісам намесьніка старшыні Менгарвыканкама М.Ціценкова.
У адказе адзначаецца, што “з 5 па 14 ліпеня на тэрыторыі парку “Дружбы народаў” будуць праводзіцца працы па рамонце паркавага абсталяваньня й ўборцы тэрыторыі. У сувязі з вышэйадзначаным, Менгарвыканкам не дазваляе правядзеньне з 5 па 14 ліпеня пікетаў і мітынгаў у парку “Дружбы народаў”.
З свайго боку Аляксей Сігаеў мае намер прапанаваць кіраўніцтву горада дапамогу моладзі ў добраўпарадкаваньні парку, паведамляе БелаПАН.
Акрэсьцінскія служакі адмовіліся прыняць перадачу для Алеся Каліты
Старшыні Рады моладзі БНФ Алесю Каліце, які адбывае адміністратыўнае пакараньне ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна сёньня адмовілі ў перадачы. Ён быў затрыманы ля управы БНФ 3 ліпеня у лёгкім летнім адзеньні (шортах і шлёпках).
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, раніцай 5 ліпеня сябры праспрабавалі перадаць перадачу, у якой знаходзілася вопратка й сродкі гігіены. Супрацоўнікі спецпрыёмніка-разьмеркавальніка адмовіліся прыняць перадачу, спаслаўшыся на тое, што яе можна перадаваць толькі блізкім сваякам.
На думку праваабаронцы Уладзімера Лабковіча, гэтае патрабаваньне не грунтуецца на існуючым законе, паколькі ў Працэсуальна-выканаўчым кодэксе Рэспублікі Беларусь адсутнічаюць абмежаваньні для асобаў, што маюць права перадаваць перадачы арыштаваным. Такой адмовай супрацоўнікі ўстановы парушаюць закон і абмяжоўваюць правы й законныя інтарэсы моладзевага лідэра Алеся Каліты.
Суд па справе Юрася Алейніка цягнуўся 7,5 гадзінаў
Пачатак судовага паседжаньня па справе адлічанага з Акадэміі кіраваньня Юрася Алейніка быў досыць нэрвовы. Судзьдзя Пракаповіч выдаліла з залі аднаго са сьведкаў з боку адлічанага студэнта за фатаграфаваньне без дазволу. Праваабаронцу Алену Танкачову падвяла яе ўсьмешка — у выніку яе таксама папрасілі за дзьверы. На судзе прысутнічала досыць народу. Ужо былы кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Оке Пэтэрсан, які сёньня а 5-й раніцы пакінуў Беларусь, заехаў у суд на паўгадзіны й застаўся да канца. Ён нават ахвяраваў фуршэтам у амэрыканскім пасольстве з нагоды нацыянальнага сьвята ЗША Дня незалежнасьці. Інтарэсы Юрася Алейніка прадстаўляла адвакатка Ларыса Атаманчук, а таксама прадстаўнік грамдзкасьці Алег Гулак. Яго ролю ў працэсе Юрась ацэньвае вельмі высока:
«Вынікі суду досыць прадказальныя, але сам факт, што ў судзе ў прысутнасьці сьведкаў даводзіцца нашая рацыя, паказваецца абсурд сёньняшняй сытуацыі — у гэтым заслуга найперш Гулака».
Адноўлена крымінальная справа супраць актывістаў Саюзу палякаў
Адноўлена крымінальная справа супраць чатырох актывістаў не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў: Веслава Кеўляка, Юзафа Пажэцкага, Анджэя Пісальніка і Андрэя Пачобута. Яны былі прызнаныя падазраванымі ў справе аб запалохваньні Віктара Богдана — дырэктара Дому польскага ў Шчучыне.
Крымінальная справа была распачата ў жніўні 2005 году, калі ўлады падзялілі Саюз палякаў на два лягеры, аб’явіўшы нелегітымным дэмакратычна абранае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс. Частка ўдзельнікаў СПБ стала на бок уладаў, у тым ліку Віктар Богдан. Дзеяньне крымінальнай справы некалькі разоў падаўжалі, чатыром актывістам быў забаронены выезд за мяжу, а пазьней яе прыпынілі.
Цяпер крымінальная справа адноўлена, і чатырох актывістаў Саюзу палякаў найбліжэйшым часам пачнуць выклікаць да сьледчага абласной міліцыі капітана Дзьмітрыя Лабоцкага.
У МЕНСКУ ЗАТРЫМАНЫЯ АКТЫВІСТЫ БХД
3 ліпеня ў Менску супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя актывісты Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, якія займаліся зборам подпісаў аб зьмене закону аб свабодзе сумленьня.
Дзяніса Садоўскага, Сяргея Луканіна й Аляксея Шэіна міліцыянты захапілі ў прыватнай кватэры апошняга. Усіх затрыманых адвезьлі ў Фрундзенскім РУУС сталіцы.
Гаворыць сакратар кампаніі па сбору подпісаў Дзяніс Садоўскі: "Я ўпэўнены, што затрыманьні й ператрус прымеркаваныя да небывалай актыўнасьці вернікаў у кампаніі па лібералізацыі заканадаўства. Мы ўжо некалькі дзён зьбіраем подпісы адкрыта на вуліцах і заклікаем усіх далучацца".
Моладзевыя актывісты апазыцыі арыштаваныя на 15 і 10 сутак
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў арыштам двух моладзевых актывістаў: Алеся Каліту – на 15 сутак, Паўла Серадзенку – на 10. Актывістаў затрымалі спэцназаўцы 3 ліпеня й абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Адміністрацыйныя справы Алеся Каліты й Паўла Серадзенкі разглядала судзьдзя Тацяна Паўлючук. У кабінэт судзьдзі трапілі ня ўсе ахвотныя, якія ад 9 раніцы чакалі хлопцаў каля будынку суду (гэта былы будынак Коласаўскага ліцэю).
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
