Archives
Зьміцер Дашкевіч ужо год за кратамі

15 верасьня спаўняецца год, як за кратамі апынуўся лідэр незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Зьміцер Дашкевіч.
Горадня: штраф за бел-чырвона-белы сьцяг

Сёньня ў Ленінскім судзе пакаралі штрафам намесьніка кіраўніка гарадзенскай гарадзкой арганізацыі АГП Уладзіміра Ларына. Памер штрафу — дзесяць базавых адзінак. Рашэньне прыняла судзьдзя па адмінстрацыйных справах Натальля Козел.
Ідэолягі і міліцыянты наведалі гарадзенскае Таварыства беларускае школы
Сёньня супрацоўнікі Гарадзенскага гарвыканкаму разам з прадстаўнікамі міліцыі наведалі Таварыства беларускае школы. Мэта візіту засталася незразумелай, бо ні чыноўнікі, ні міліцыянты яе не патлумачылі.
У Горадні будуць судзіць Уладзімера Ларына

У Горадні Уладзімер Ларын, намесьнік старшыні гарадской арганізацыі АГП выкліканы ў аддзяленьне міліцыі. Яшчэ ўчора яму дахаты прыйшла позва з выклікам у міліцыю, але грамадска-палітычнага актывіста не было дома.
Наваполацак: затрымалі ўдзельнікаў велапрабегу “Свабоду Казуліну!”
Сёньня ў Наваполацку затрымалі некалькіх грамадзкіх актывістаў. Здарылася гэта падчас старту агітацыйнага велапрабегу “Свабоду Казуліну!”.
Раніцай удзельнікі меркаванага велапрабегу сабраліся ў цэнтры гораду, і неўзабаве да іх пад’ехалі міліцыянты й людзі ў цывільным.
Кіраўніцтва Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту баіцца праўды
У Гомлі пры спробе распаўсюдзіць улёткі быў затрыманы актывіст руху “За Свабоду” Андрусь Цянюта. Ён зьбіраўся праінфармаваць грамадзтва пра адлічэньне студэнта-выдатніка Зьміцера Жалезьнічэнку на уваходзе з Гомельскім дзяржаўным унівэсітэтам. Але ў гэты момант да яго адразу падбег прарэктар Сяргей Ханеня, які затрымаў хлопца і выклікаў міліцыю. У дадзены момант хлопец дастаўлены ў пастарунак.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
