by | en
Archives
Заклік салідарнасьці

4 верасьня 2007 году ў судах Салігорску й Несьвіжы, а 10-га ў Баранавічах пачнуцца суды над рэгіянальнамі актывістамі беларускай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Іванам Шылам, Настай Азаркай і Яраславам Грышчэней. Гэтых маладзёнаў абвінавачваюць па арт. 193-1 КК РБ “арганізацыя й дзейнасьць грамадзкай арганізацыі , якая не прайшла дзяржаўную рэгістрацыю”. У той жа час Міністэрства Юстыцыі Беларусі не рэгіструе Малады Фронт таму, што яе ўдзельнікі “крымінальнікі й правапарушальнікі й гэтыя людзі ня могуць перасьледваць станоўчых мэтаў”.
03/09/2007 - 12:48 / Падрабязьней
Затрыманьні за абарону кляштара й касьцёла сьвятога Язэпа

2 верасьня ўвечары падчас збору подпісаў былі затрыманыя 6 прадстаўнікоў “Маладога Фронту” й “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”.
03/09/2007 - 10:29 / Падрабязьней
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
