by | en

Падпішыся на рассылку

RSS

RSS-материал

Archives

Дата

За паштоўкі на канцэрце NRM -- арышт і штраф

Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала актывіста апазыцыі Кастуся Жукоўскага чатырнаццацьцю суткамі арышту й штрафам на 700 тысяч рублёў. Яго абвінавацілі ў парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў і супраціве міліцыі. Навучэнку мастацкай вучэльні Марыю Тульжанкову аштрафавалі на 300 тысяч рублёў.

17/03/2008 - 13:57 / Падрабязьней

А.Мілінкевіч сустракаецца з Д.Тускам

У панядзелак 17 сакавіка Аляксандар Мілінкевіч сустракаецца са старшынёю Рады міністраў Польшчы Сп. Дональдам Тускам.   У парадку дня перамоваў лідэра Руху “За Свабоду” з кіраўніком польскага ўраду пытаньні, зьвязаныя з разьвіцьцём далейшага супрацоўніцтва Беларусі з краінамі ЭЗ.

17/03/2008 - 12:58 / Падрабязьней

Памяць пра змагароў за Беларусь жыве ў сэрцах

15 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка заснавальнікам БНР ў музэі Анатоля Белага ў Старых Дарогах. На імпрэзу прыбыло каля 50 прадстаўнікоў грамадзкасьці зь Менску, Гомеля і Бабруйску. Сярод іх былі ганаровыя чальцы гістарычнага клюба “Спадчына”, сябры Руха “За свабоду”, Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, Таварыства беларускай мовы, вядомыя пісьменьнікі, мастакі, музыкі. Помнік асьвяціў малітвай і служэньнем сьвятар Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцец Леанід Акаловіч.

« сакавік 2008 »
Пн Аўт Чц Пт Сб Ндз
          1 2
5 6 7 8
16
17 21 22 23
26 29 30
           

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

Суд над Я. Грышчэняй

Найбольш частыя пытанні

Усе пытаннi

© 2006-2008 Salidarnasc