Archives
У Мазырскім педунівэрсытэце запалохваюць
Кіраўніцтва Мазырскага педунівэрсытэту папярэдзіла студэнтку пра немагчымасьць сустрэчаў з актывістамі маладзевага дэмакратычнага руху.
Сяргей Парсюкевіч затрыманы
Скончыўся допыт у пракуратуры Маскоўскага раёну актывіста Сяргея Парсюкевіча.
Каля Горадні затрыманыя Віктар Сазонаў, Сяргей Мальчык, Юры Істомін
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі дэмакратычных актывістаў на шашы, агледзелі машыну і нібыта знайшлі фальшывыя грошы. Зараз іх дастаўляюць у Шчучынскі райадзьдзел міліцыі.
Па крымінальнай справе за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня прад'яўленыя абвінавачаньні тром актывістам
Сёньня ў сьледчым адзьдзеле ГУУС Мінгарвыканкаму ўдзельнікам прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня Пашкевічу Міхасю, Крываву Міхасю і Сяргееву Уладзіміру былі ўручаныя пастановы аб тым, што яны зьяўляюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.
Справу Андрэя Кіма перадаюць у суд
Крымінальную справу супраць Андрэя Кіма сёньня перададуць у суд. Такое ж абвінавачаньне, які і Кіму, могуць прад'явіць Сяргею Парсюкевічу.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
