Archives
Міколу Дземідзенку спрабуюць выключыць з унівэрсытэту

Актывісту Полацкай філіі Маладога Фронту Міколе Дземідзенка сёньня паведамілі, што ён будзе адлічаны з гістарычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта.
У Івана Шылы і Крысьціны Самойлавай ідзе ператрус
Паводле папярэдняй інфармацыі у дачыненьні да іх заведзеная крымінальная справа "аб арганізацыі масавых беспарадкаў".
Затрыманы за налепкі - пратакол складзены за графіці
Салаша абвінавачваюць у паклёпе на чыноўніц
Кандыдата ад АДС па Барысаўскай вясковай акрузе, сябра Партыі БНФ Сяргея Салаша ў сераду выклікалі ў мясцовы райадзьдзел міліцыі, каб пазнаёміць з двума адміністрацыйнымі пратаколамі.
Усе палітвязьні на волі(фота)
20 жніўня выйшлі на волю апошнія палітвязьні Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім. Дагэтуль у суботу 16 жніўня быў адпушчаны Аляксандар Казулін.
Міліцыя затрымала 7 маладафронтаўцаў
Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага РУУС Менску затрымалі 7 актывістаў дэмакратычнага руху, пераважная большасьць якіх,-- сябры незарэгістраванай арганізацыі Малады фронт.
Затрыманы Андрэй Шарэнда
У Берасьці затрыманы Андрэй Шарэнда падчас таго, як ён распаўсюджваў газэту “Народная Воля”.
Вярхоўны Суд адмовіў “Руху “За Свабоду”
Вярхоўны суд пастанавіў адмовіць у скарзе заснавальнікам грамадзкай арганізацыі “Рух “За Свабоду” на падставе тэхнічнай памылкі ў гарантыйным пісьме арганізацыі, якая забясьпечвала юрыдычны адрас.
Запалі сьвечку за Тыбэт
У інтэрнэце пачалася акцыя «Запалі сьвечку за Тыбэт». Яе ініцыятары заклікаюць выказаць салідарнасьць з Тыбэтам, запаліўшы сьвечку 7 жніўня а 21:00 (па мясцовым часе). Такая акцыя прымеркаваная да пачатку 29-ых летніх Алімпійскіх гульняў, што пройдуць у Пэкіне.
Пачаўся разгляд скаргі па адмове ў рэгістрацыі ПАГА "Рух "За Свабоду"
Міністэрства юстыцыі настойвае на тым, што інтэрвію, якія даваў заснавальнік ПАГА “Рух “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, а таксама іншыя сябры арганізацыі, сьведчаць пра іх палітычную дзейнасьць і таму, калі арганізацыю зарэгіструюць, то мэты яе хутчэй за ўсё ня будуць адпавядаць пазначаным у статуце.
Найбольш частыя пытанні
- Добры дзень! Скажыце, калi ласка, якiя дакументы неабходны для адукацыi за мяжой?
- Вось калі падаваць дакуманты на навучаньне, ўвесь час патрэбна валодаць на 100 адсоткаў ангельскай мовай. А хто ў вогуле не ведае яе??? Што рабіць тым???
- Калі Я падаваў дакуманты ў Чешскі ўніверсітэт, па аб'яўленай праграме чэшскага ўрада, ў мяне забракавалі дакуманты, так як, патрэбна было пісьмовае, 100 адсоткавае валоданьне ангельскай мовай, каб рэктарат разумеў аб чым ідзе рэч. Што рабіць ў такім выпадку???
- Добры вечар. Я была рэпрэсавана ў мінулым годзе (Намткавае мястэчка).Пасьля адлічана з УНІВЭСЫТЭТА КУЛЬТУРЫ. Зараз мне прапаноўвываюць ехаць у Варшаву, але я згубіла дакумэнты (пастанова з суда), ня ведаю як узнавіць іх, і няма штампа ў пашпарце. Што й як можна зрабіць, каб трапіць у праграму "Каліноўскага" і да якога часу можна падаваць дакумэнты?
- Вітаю!!! У мяне такое пытаньне: Ці можа паступіць ў ВНУ па праграме Каліноўскага актывістка, якая скончыла 11 кляс, беларуска па паходжаньню, нарадзілася і ўсё жыцьцё жыла на Беларусі, але бацькі зрабілі часовы пашпарт грамадзянкі Расеі, так як, маці мае расейская грамадзянства???
© 2006-2008 Salidarnasc
