Палітвязні

З дзевятага па 25 траўня 2014 года ў Беларусі будзе праходзіць чэмпіянат свету па хакеі. У дзень адкрыцця чэмпіянату Беларусь таксама будзе адзначацца шэсцьдзесят дзевятая гадавіна Перамогі над фашысцкай Германіяй, якая паклала канец Другой згубнай вайне.

 

Мы звяртаемся да Вас з просьбай аб правядзенні спецыяльнай амністыі, прымеркаванай да адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі і Дню Перамогі, падчас якой будуць вызваленыя Ігар Аленевіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Андрэй Гайдукоў, Эдуард Лобаў, Васіль Парфянкоў, Арцём Пракапенка, Мікалай Статкевіч і Яўген Васьковіч.

 Чытаць далей

Паводле праваабаронцы Алёны Красоўскай-Касьпяровіч, ад Андрэя Бандарэнкі з Валадаркі пачалі прыходзіць лісты. «Напісаў, што сядзіць у двухмеснай камэры з эканамістам. У апошнім лісце паведаміў, што ім выдалі станкі для галення, мыла і туалетную паперу. Спачатку ацэньваў умовы ўтрыманьня на 7 балаў па дзесяцібальнай сыстэме, а цяпер лічыць, што наблізіліся да 9. Настрой нармальны, са здароўем усё ў парадку. Канешне, непакоіцца за сям’ю. Перадачы яму мы перадаём. Адвакат з ім сустракаецца», — кажа Алёна Красоўская-Каспяровіч.Чытаць далей

Як стала вядома актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, адміністрацыя Магілёўскай турмы пачала аказваць усебаковы ціск на палітвязня Яўгена Васьковіча праз асуджаных. Інтэрнэт-сайт БХД спасылаецца на крыніцы ў магілёўскай турме №4.Чытаць далей

Галоўную ўзнагароду 2-га фэстывалю «Мастацтва факту» ў катэгорыі «дакументальны фільм» атрымаў фільм «Каханне па-беларуску», які для тэлеканалу «Белсат» знялі рэжысэры Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі.Чытаць далей

Ад Эдуарда Лобава, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №22, даходзіць не ўся карэспандэнцыя.

Пра гэта паведаміла маці палітвязня Марына Лобава.

«Сын тэлефанаваў у суботу, казаў, што здаровы і ўсё нармальна. Спатканне ў нас яшчэ не хутка. Планую ў чэрвені, але не ведаю, адбудзецца ці не — гэта заўсёды пад пытаннем. Калі і будзе, то доўгае», — паведаміла спадарыня Лобава.Чытаць далей

Амаль год мінуў з вызвалення Змітра Дашкевіча з Гарадзенскай турмы. Ад самага часу вызвалення над Змітром быў усталяваны прывентыўны міліцэйскі нагляд. Паводле адпаведнага заканадаўства, Дашкевіч мае штодня знаходзіцца ва ўласнай хаце ад 20-й гадзіне да шостай ранку і двойчы на тыдзень адзначацца ў раённым аддзяленні міліцыі. Чытаць далей

На сядзібе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39), у пятніцу 21 сакавіка а 18й гадзіне мае адбыцца прэзэнтацыя кнігі былога палітзняволенага Змітра Дашкевіча "Чарвяк". Кніга сталася своеасаблівым зборнікам апавяданняў напісаных у турмах і калоніях з 2006 па 2013 гады.Чытаць далей

Чарговы раз нечакана быў затрыманы і асуджаны ажно на 25 сутак былы палітвязень, які цяпер знаходзіцца пад прыветныўным наглядам, Павал Вінаградаў. Хлапец атрымаў нечакана вялікі тэрмін нагляда пасля выхаду з турмы, ажно 2 гады. 

Гэтым разам напярэдадні 25 сакавіка, калі мае адбыцца традыцыйная акцыя ўшанавання абвяшчэння незалежнасці БНР, Павал разам з сябрам ехаў чарговы раз адзначацца ў аддзяленні міліцыі, дзе і быў раптоўна затрыманы і абвінавачаны ў хуліганстве і  непадпарадкаванні міліцыі. Чытаць далей

Напярэдадні вызвалення сына Лідзія Аўтуховіч, маці Мікалая Аўтуховіча, завітала на офіс "Салідарнасці".

"Цяжка паверыць, што  ўжо праз два тыдні, 4 красавіка, Міколу адпусцяць. Такі вялікі тэрмін і ні зашто далі. Якая несправядлівасць. Спадзяюся, яшчэ два тыдні і ўсё скончыцца. Ужо зараз рыхтуемся да сустрэчы з Міколам. А я думаю падрыхтаваць ягоныя ўлюбёныя стравы. Хаця ж яму пэўна пасьля турэмных харчоў нельга будзе адразу шмат есці."Чытаць далей

Сям’я Андрэя Гайдукова, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі №19, вярнулася з доўгатэрміновага спаткання. Пра гэта паведаміла яго маці Вольга Гайдукова. «Мы з мужам едзем з Магілёву. Спатканне прайшло добра. Адчувае Андрэй сябе нармальна, настрой таксама нічога. Мы былі там тры дні: у пятніцу ў абед заехалі і цяпер вяртаемся», - сказала яна.Чытаць далей

  • Трафарэтныя надпісы з патрабаваннем вызвалення Міколы Статкевіча і іншых палітвязняў былі нанесеныя белай фарбай на тратуары і праезную частку, а таксама на сцены будынкаў. 

  • 16 ліпеня на рэкламных тумбах каля найбольш ажыўленых вуліц Брэста з'явіліся вялікія плакаты ў падтрымку Мікалая Статкевіча.

  • 14 ліпеня адвакат спрабаваў сустрэцца з палітвязнем Мікалаем Дзядком у горацкай калоніі. Але адміністрацыя установы не пусціла адваката на сустрэчу.

  • У Наваполацку мясцовыя ўлады забаранілі правядзенне 16 ліпеня на Плошчы Будаўнікоў пікетавання з мэтай інфармавання грамадзян аб наяўнасці ў Беларусі палітвязняў.

  • Два месяцы, як Мікалай Дзядок знаходзіцца ў папраўчай калоніі г. Горкі. Туды ён быў пераведзены 12 мая пасля прысуду яшчэ на адзін год пазбаўлення волі па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS