Палітвязні

Былыя палітзняволеныя і сваякі вязняў сумлення патрабуюць адклікаць з Беларусі пасла Ізраіля Іосіфа Шагала. Зварот з такім патрабаваннем адпраўлены прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу, прэм'ер-міністру Бэньяміну Нетаньяху і старшыні кнесета Юлію-Ёэлю Эдэльштэйну.

Такім чынам былыя палітзняволеныя і сваякі вязняў сумлення адрэагавалі на скандальную заяву Шагала, які назваў беларускіх палітзняволеных «крымінальнікамі».Чытаць далей

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты, а сёння палітвязня Мікалая Статкевіча расказала «Салідарнасці» гісторыю іх кахання.
 

Марына Адамовіч не раз адмаўлялася гаварыць пра асабістае. І прычыну зразумець можна: чалавек яна закрыты. Але напярэдадні Дня закаханых зрабіла выключэнне.

— Наша знаёмства адбылося вельмі даўно — на пачатку 90-х. Памятаю, сябры задурылі мне галаву пра тое, які класны хлопец Мікола Статкевіч.Чытаць далей

Былому палітвязню, Змітру Дашкевічу прыйшла позва на разгяд справы аб адміністратыўным правапарушэнні ў Першамайскім судзе на 30 снежня.

Зараз над Дашкевічам ўсталяваны прэвентыўны нагляд, паводле якога палітык мусіць двойчы на месяц адзначаца ў аддзяленні міліцыі, не наведваць пэўныя грамадскія месцы і ўстановы, а таксама ад 20-й гадзіны вечара і да 6-й ранку знайходзіцца дома.


"Прыйшла позва. За тое ж, за што наклалі парушэнне прэвентыўнага нагляда. Цяпер могуць даць альбо штраф альбо суткі. Сам я судовай сістэме не давяраю. І не думаю, што суд можа быць цяпер справядлівы. Тут бывае так: прызнаёш віну - штраф. Не прызнаёш - 15 сутак і ўсё. А працаваць трэба і жонка цяжарная. Вось, што за нялюдзкія ўмовы створаны?"

Гэтаксама Дашкевіч адзначыў, што маецца верагоднасць працягу нагляда над ім, альбо нават ускладнення ўмоў нагляда.Чытаць далей

Арыштаваны 20 снежня за акцыю на гадавіну Прэзідэнцкіх выбараў 2010 года на 15 сутак Максім Вінярскі, будзе сустракаць Каляды і Новы год за кратамі, у Цэнтры Ізаляцыі Правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна. Пакуль мінсукі будуць сустракаць святы і казаць святочныя віншаванні, Вінярскі трымае галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага арышту.

Павіньшаваць вязня можна па адрэсе:

220089, Мінск, 1-ы зав. Акрэсціна, 36А, ЦІПЧытаць далей

"Суд на каляды". Чарговая частка падобнага трылера адбудзецца ў панядзелак у сталіцы Беларусі. Суд Маскоўскага раёна распачне а 14.20 разгляд адміністратыўнай справы прадпрымальніка Алеся Макаева

На Макаева быў складзены адміністратыўны пратакол за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі ўшанавання герояў Слуцкага Збройнага Чына (Антыбальшавіцкага паўстання ў 1920 годзе). Амаль што месяц супрацоўнікі праваахоўных ворганаў "рыхтавалі" справу, рапатры і пратаколы да разгляду. Нарэшце разгляд справы прызначылі напярэдадні Раства і Новага Году.

"Складаецца такое ўражанне, што хутка за тое, што дзіцёнак прынясе кветкі любімагу пісьменніку ці нават дзядулі на могілку яго змогуць арыштаваць ці аштрфаваць..." - сумна пракаментаваў падзею прадпрымальнік.

Запрашаем усіх неабыякавых людзей падтрымаць прадпрымальніка і прыйсці на суд які мае пачацца а 14.20 па адрэсе: пр-кт Газеты Праўда 27.Чытаць далей

Пасля працяглае эпапеі з нядопускам адваката да актывіста "Маладога Фрону, Уладзя Яроменка ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага 1, жонцы актывіста, Валянціне паведамілі ў Дэпартамэнце выканання пакаранняў МУС, што мужа неўзабаве  перавядуць з «Валадаркі» для адбыцця пакарання ў арыштны дом у Баранавічах.

"Нарэшце радая атрымаць хоць нейкую інфармацыю пра мужа. Да яго пакуль не даходзілі лісты, не дазвалялі адвакату сустрэцца. Нарэшце прыйшло паведамленне, што наступныя тры месяцы муж правядзе ў Баранавічах. Уладзь безумоўна хвалюецца, бо я - цяжарная. Відаць, што менавіта там Уладзь атрымае весткі, ці ў нас будзе хлопчык ці дзяўчынка. У чацьвер я збіраюся на УЗІ, дзе маю атрымаць адказ, ці ў нас будзе хлопчык ці дзяўчынка. Не магу дачакацца, як абрадую мужа!" - кажа Валянціна Яроменак.

 

Напісаць Уладзю варта па адрэсе:Чытаць далей

Днямі ў Мінску адбылося ўганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча, заснаванай Беларускім ПЭН-Цэнтрам сумесна з беларускай рэдакцыяй Радыё "Свабода".

Некалькі месяцаў прадстаўнічае журы, склаўшаеся з народнага паэта Беларусі Уладзімера Някляева, літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты, дырэктара беларускай службы Радыё "Свабода" Аляксандра Лукашука, журналісткі Ганны Соўсь і перакладчыка Лявона Баршчэўскага пераглядала цэлы шэраг твораў, напісаных ад зімы 2010 года ажно да сёняшняга дня. На суд журы быў прадстаўлены цэлы вянок твораў Ірыны Халіп, Ігара Аленевіча, Паўла Севярынца, Змітра Дашкевіча і інш.Чытаць далей

Непасрэдна пасля адзначэння Дня правоў чалавека, 11 снежня, моладзевы актывіст, Уладзімер Яроменак, мае з'явіцца ў Прешамайскі РУУС г. Мінска, для далейшага накіравання ў турму №1 на вул. Валадарскага. Суд Першамайскага раёна г. Мінска прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні прэвентыўнага нагляда, усталяванага над Яроменкам, пасля датэрміновага вызвалення. Пад арыштам, паводле судовага рашэння, Яроменак мусіць правесці 3 месяцы. Атрымліваецца, што ён мусіць выйсці на волю 3 сакавіка 2014 года. Справа Яроменка ўскладняецца толькі тым, што пакуль ён будзе адбываць арышт, на волі застанецца ягоная цяжарня жонка.

Нагадаем, што Уладзімер Яроменак быў фігурантам справы аб "масвых бясчынствах" пад час прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года і быў асуджаны да 3 гадоў зняволення. Але ў жніўні 2011 года, Яроменак быў вызвалены датэрмінова, пасля чаго над ім быў усталяваны нагляд, за парушэнне якога цяпер актывіста змесцяць пад варту.Чытаць далей

1 снежня Эдуард Лобаў  неўзабаве адзначыць за кратамі свой 25-ы Дзень Народзінаў. Ужо амаль тры гады намеснік старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога Фронту" адбывае арышт за ўдзел у перадвыбарчай кампаніі 2010 году. Актывіста затрымалі за дзень да правядзення выбараў (18 снежня) і абвінавацілі ў нібыта збіцці невядомых мінакоў, якія ўвыніку пабаяліся нават паказаць на судзе свае абліччы.Чытаць далей

Ужо паўтары месяцы маці палітвязня Эдуарда Лобава не атрымлівае аніякіх звестак ад сына. Няма ні лістоў ні званкоў ад вязня івацэвіцкай калоніі. Маці палітвязня, Марына Лобава не выключае, што ён можа зноў знаходзіцца ў карцэры. Падобныя выпадкі ўжо адбываліся цягам года.Чытаць далей

  • Пасля 42 дзён карцэру палітвязня Мікалая Дзядка на паўгода змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Пра гэта бацька актывіста Аляксандр Дзядок даведаўся з ліста сына.

  • З 1 ліпеня Юры Рубцоў галадуе на знак пратэсту супраць кепскіх ўмоваў утрымання ў Баранавіцкім следчым ізалятары. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка Рубцова Ядвіга.

  • Беларускай Народнай Рэспублікі заяўляе, што ніякія выбары не могуць лічыцца законнымі і справядлівымі без выканання базавых дэмакратычных нормаў. 

  • Спецдакладчыкі ААН маюць намер запатрабаваць ад Беларусі тлумачэнняў адносна сітуацыі з палітвязнем Мікалаем Дзядком. Як паведамляе Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, адпаведнае пацвярджэнне атрыманае па звароце, які быў адпраўлены 2 ліпеня і ў якім выкладзеныя факты ўсё больш моцнага націску на Дзядка.

  • Радыё Свабода задала такое пытанне нядаўнім асуджаным ды колішнім турэмным начальнікам, а таксама з былым савецкім палітзняволеным.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS