Палітвязні

Сёння o Мінскім гарадскім судзе разглядалі скаргу былога палітвязня, асуджанага за мірную акцыю пратэсту суспраць фальсіфікацыі пад час прэзыдэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, Уладзімера Яроменка, на прысуд суда Першамайскага раёну, які 20 жніўня прызнаў Яроменка вінаватым у парушэнні рэжыму прэвентыўнага нагляду.

Адвакат Яроменка звярнуў у скарзе ўвагу суда на шматлікія парушэнні ў хадзе судовага разбіральніцтва і складзе прапапарушэння. Яроменак сцвярджаў, што нават подпіс гаспадара кватэры, у якой Яроменак абавязаны быў знаходзіцца, адрозніваўся ў пратаколе яго допыту і іншых матэрыялах справы.Чытаць далей

У суботу, 9 лістапада, сябры збіраюцца прыйсці сустракаць арыштаванага за збор подпісаў за вяртанне вуліцы Леніна гістарычнай назвы – Францішканскай, былога палітвязня, Змітра Дашкевіча. Нагадаем, што суддзя Цэнтральнага суду г. Мінска асудзіў палітыка да 3 сутак адміністратыўнага арышту, якія Дашкевіч адбывае ў  Ізалятары Часовага Утрымання на завулку Акрэсціна 36.

“Чалавек не павінен лічыць, што ён пакінуты, што ён – адзін. Асабліва такі герой, як Дашкевіч. Тым болей, што ён сядзіць за добрыя рэчы, за справы, з якімі я згодзен. Таму заўтра збіраюся прыйсці і сустрэць Дашкевіча.” – паведаміў “Салідарнасці” былы палітвязень і актывіст Андрэй Кім.Чытаць далей

Сёння ў цэнтры Мінска маладыя людзі, сярод якіх быў былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, ладзілі збор подпісаў за перайменаванне плошчы Леніна і аднайменнай вуліцы. Арганізатары акцыі, пераважна актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронту”, заклікалі мінчукоў звярнуць увагу на назвы гарадскіх вуліц, якія ўпераважнай большасці названыя ў гонар дзеячаў камуністычнай патрыі ці супрацоўнікаў НКУС.


У звароце актывісты “МФ” нагадваюць грамадзянам пра адну з самых злачынных акцыяў камуністаў і непасрэдна Леніна — тэрор супраць хрысціянскай царквы. Яны называюць Леніна адным з самых крывавых дыктатараў у гісторыі чалавецтва.Чытаць далей

Пасля чаканага але досыць раптоўнага ранішняга вызвалення з Купінскай "хіміі", лідэр Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Павал Севярынец, прыбыў на халодны і напоўнены сябрамі, паплечнікамі і супрацоўнікамі розных ворганаў, Мінскі вакзал. Пасля кароткага адпачынку, палітык зладзіў прэсавую канферэнцыю, якая плаўна перайшла ў сяброўскую сустрэчы на сядзібе Партыі БНФ.

З першага погляду было бачна, што нягледзячы на доўгае зняволенне, Севярынец не разгубіў свайго непарушнага аптымізму, веры і добрай фізычнай формы. За амаль гадзінную сустрэчы палітык распавёў пра самыя складаныя і радасныя моманты зняволення, акалічнасці крымінальнай справы "19 снежня" і падзяліўся бліжэйшымі планамі...
Чытаць далей

Свой 30-гадовы юбілей Ігар сустрэў у Наваполацкай калоніі №10. Яму засталося яшчэ правесці за кратамі 5 гадоў і 3 месяцы.

Прапануем вашай увазе ўрывак з кнігі Людмілы Мірзаянавай “Шчасце за кратамі”:

Перада мной на стале ляжыць ліст Ігара Аліневіча, таленавітага інжэнэра-радыёэлектроншчыка навукова-вытворчага аб’яднання “Пеленг”. Таго самага, дзе вырабляюць прадукцыю касмічнага прызначэння, працуюць на стварэннем спадарожніка. Беларускі анархіст, асуджаны на восем гадоў зняволення за недаказанае абвінавачанне ў нападзе на расейскую амбасаду. Сваёй віны пад час працэса абвінавачаны не прызнаў. У заключным слове ў судзе, звяртаючыся да прысутных, сказаў: “У Беларусі кожны анархіст, нават не парушаючы артыкулаў крымінальнага кодэкса, можа быць пазбаўлены свабоды.”Чытаць далей

У жніўні-верасні споўнілася 2 гады, як асноўная маса палітычных вязняў, асуджаных за ўдзел у Плошчы-2010, выйшлі на волю. Пра тое, чым запомніліся гэтыя два гады піша былы вязень, гісторык-архівіст Дзмітрый Дрозд.

Гадавіну вызвалення святкаваў у адзіноце на вакзалах і аэрапортах чатырох сталіц паміж пераездамі і пералётамі”Чытаць далей

Былы палітзняволены Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі № 1 Светлагорска (Гомельская вобласць), паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Як стала вядома праваабаронцам, Парфянкоў быў пераведзены ў Светлагорск з мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) 21 верасня. Высветлілася таксама, што рашэнне накіраваць грамадскага актывіста ў ЛПП было прынята судом Першамайскага раёна Мінска 4 верасня ў яго адсутнасць.Чытаць далей

Амбасада Вялікай Брытаніі выступіла з ініцыятывай сустрэчы прадстаўнікоў дыпламатычных місій, якія месцяцца ў Мінску, са сваякамі палітычных вязняў, беларускімі праваабаронцамі  і толькі што вызваленымі з-за кратаў  Змітром Дашкевічам і Аляксандрам Францкевічам.

Усустрэчы  на ўзроўні першых асобаў прынялі удзел  прадстаўнікі амбасадаў і консульскіх аддзелаў  з  ЗША, Нямеччыны, Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Угоршчыны, Румыніі,Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, Латвіі, Літвы.Чытаць далей

Афіцыйна Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка ажаніліся 27 снежня 2012 у гродзенскай турме. Пасля шлюбу маладым дазволілі пабыць разам толькі 5 хвілін.

Адразу пасля вызвалення Змітра яны зладзілі сапраўднае вяселле.Чытаць далей

Напэўна позняй жнівеньскай ноччу на цэнтральных вуліцах Гродна ня так шматлюдна як днём, асабліва ў раёне турмы і следчага ізалятара. Праўда начны клуб і казіно з суседняга квартала перыядычна нагадваюць пра сваё існаванне. То гучнымі "разборкамі" ва двары і на дарозе, то крыкамі "З Днём Народзінаў!", зрэдку самотны чалавек нападпітку трыўмфальна пройдзе, пакалашмаціўшы ўсе вадасточныя трубы ў полі зроку.Чытаць далей

  • Гэты факт выклікае вялікую занепакоенасць, бо апошняе, што вядома родным і правабаронцам пра лёс палітзняволенага – гэта чарговае змяшчэнне ў ШІЗА яшчэ ў траўні.

  • Абаронцу проста не пусцілі да палітычнага зняволенага на падставе таго, што нібыта Мікалай не напісаў адпаведнай заявы. Да таго ж Мікалай быў змешчаны памяшканне камернага тыпу.

  • Юрыст Павал Сапелка лічыць, што адзіным інструментам вызвалення палітыка да заканчэння тэрміну пакарання можа быць акт памілавання без выканання якіх-небудзь папярэдніх умоў або фармальнасцей.

  • Амаль месяц таму, 29 траўня, актывіст з Гомеля Юры Рубцоў, вядомы сваім публічным заклікам да Лукашэнкі аб адстаўцы, быў асуджаны Пружанскім раённым судом яшчэ на 2 гады зняволення.

  • З 23 чэрвеня палітвязень Мікалай Дзядок зноў у карцэры. Яму таксама абмяжоўваюць сустрэчы з адвакатам, пакупку рэчаў у турэмнай краме, прыдумляюць нагоды, каб не прымаць перадачы.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS