Палітвязні

Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года дагэтуль знаходзіцца за кратамі.

У траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў Статкевіча на шэсць гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанню ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010-га. З пачатку 2012 года палітык знаходзіцца ў магілёўскай турме. Падпісваць прашэнне аб памілаванні Мікалай Статкевіч адмаўляецца.Чытаць далей

 

"Не сабраўшы дастатковай колькасьці доказаў, якія б пацьвярджалі дачыненне Мікалая да вышэйназванай справы, праваахоўныя органы працягнулі тэрмін яго ўтрымання ў ізалятары часовага ўтрымання, але гэтым разам па абсалютна іншай справе (“аб нападзе на Дом прафсаюзаў”). Аднак калі абвінавачанне ў яго дачыненні ізноў не набыло належнай падставы, Мікалай ужо трэцім разам быў затрыманы як падазроны па справе “аб нападзе на аддзяленне “Беларусбанка”. Пасля таго, як усе магчымасці да прад’яўлення ўцямных нагодаў да затрыманняў былі вычарпаныя, Мікалаю сталі прыпісваць іншыя супрацьпраўныя дзеянні, у прыватнасці, крадзяжы і хуліганства."

Даведайся больш пра Мікалая Дзядка

 Чытаць далей

"Падчас знаходжання ў СІЗА КДБ разам з іншымі вязнямі Ігар зазнаў катаванні. Перад тым, як яго перавялі ў іншы СІЗА — па вул. Валадарскага ў Менску, маладому чалавеку прапаноўвалі працаваць на ўлады ў якасці хакера, ад чаго той катэгарычна адмовіўся. Па словах маці Ігара, ён адмаўляўся ад супрацоўніцтва з КДБ тройчы, і менавіта за гэта на самай справе і трапіў пад крымінальны пераслед..."Чытаць далей

Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч  асуджаныя за   ўдзел у антымілітарысцкай мірнай дэманстрацыі каля Міністэрства абароны Беларусі.

Яны заяўляюць аб непрыняцці мілітарнай дактрыны дзяржавы,  бо падтрымваюць анархісцкую ідэю самакіраванага грамадзтва і народнай салідарнасці.

Чаму міжнародная арганізацыя  Amnesty International прызнала вязнямі сумлення гэтых новых членаў палітычна актыўнай моладзевай супольнасці?

Адказ на гэтае пытанне чытач знойдзе ў  нататках з-за кратаў  Ігара Аліневіча:

Чытаць далей

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” пачынае публікацыю лістоў Алеся Бяляцкага з-за кратаў бабруйскай калоніі, у якіх палітвязень распавядае пра свой шлях да беларушчыны. 

Захапленьне беларушчынай у савецкія часы непазьбежна і аб’ектыўна падводзіла людзей да крытычнага асэнсаваньня рэчаіснасьці. Крыўда за беларускую мову, культуру, гісторыю, якія ў СССР былі прысуджаныя да падзеньня і ліпеньня і ўрэшце да зьнікненьня, выклікала нязгоду і пратэст, расплюшчвала вочы на несправядлівасьць, несвабоду ўсёй савецкай сістэмы. А нязгода і пратэст штурхалі да дзеяньня. Гэтым шляхам прайшоў багата хто з актывістаў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху ў 80-я гады.Чытаць далей

Зраніцы я зноў бягу па беразе Жэнеўскага возера па знаёмым ужо маршруце. Лена саступаюць мне дарогу заклапочаныя сваімі справамі шпакі. І зноў дабягаю да знаёмай пляцоўкі над возерам, дзе, трохі счакаўшы, пачынае наразаць кола вакол мяне вяртлявы бурундук. Ён шабуршыць ігліцай, заскоквае на дрэвы, потым спуска- ецца па стромкім падпорным муры ўніз, да наваленых паўз бераг камянёў. Я адпачываю, схіліўшыся над парэнчамі, і заўважаю, як цераз камяні, удоле, каля самай вады, перапаўзае і хаваецца ў вільготных цёмных шчылінах вялізны жоўты пацук, ці андатра.

 Чытаць далей

Алесь БЯЛЯ́ЦКІ — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, нарадзіўся 25 верасня 1962 году. Скончыў сярэднюю школу №5 г. СветлагорскаГомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру Інстытута літаратуры Ан Беларусі.

 Чытаць далей

Пра ліставанне з Алесем Бяляцкім расказваюць людзі, якім ён піша.

Паліна Сцепаненка, журналіст, пісьменнік, паплечніца Алеся Бяляцкага:

“Алесь Бяляцкі  - чалавек вельмі моцны духам. У свой час ён напісаў артыкул ”Чаму я не стаў ксяндзом”. Ен сапраўды пра гэта вельмі сур’ёзна думаў, і  мне здаецца, што ксендз з яго атрымаўся  бы вельмі добры, таму што  ён чалавек, які можа перадаваць сваю энэргію іншым людзям і падтрымліваць духоўна. Такіх людзей вельмі мала. І зараз людзі чакаюць яго лістоў, каб – як гэта не дзіўна - менавіта ад яго атрымаць нейкую  маральную дапамогу і падтрымку.Чытаць далей

У 2007 годзе Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў ліквідацыю праваабарончага цэнтру “Вясна” парушэньнем свабоды асацыяцыі сяброў арганізацыі і рэкамендаваў узнавіць у правах Алеся Бяляцкага і яго калег. У 2007-м, а потым двойчы ў 2009-м годзе былі прадпрынятыя беспасьпяховыя спробы рэгістрацыі арганізацыі ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Партнёрамі “Вясны” сёньня з’яўляюцца больш за 15 міжнародных і замежных праваабарончых арганізацый, а сам праваабарончы цэнтр прыняты ў два міжнародныя аб’яднаньні: “Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека” (The International Federation for Human Rights – FIDH) і “Эўрапэйская сетка арганізацыі па назіраньню за выбарамі” (ENEMO).Чытаць далей

Вашай увазе прапануецца фільм "Падарожжа па бясконцай вайне" пра лёс Мікаля Аўтуховіча, які зняла ў 2011 годзе незалежны кінарэжысёр Вольга Мікалйчык.Чытаць далей

  • Мануэль Сарацын, дэпутат Бундэстага Германіі і прадстаўнік парламенцкай групы Саюз 90/Зялёныя ў Еўрапарламенце, узяў “шэфства” над палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком.

  • Максім Вінярскі і Сяргей Мацкойць учора судом Мінскага раёна былі пакараныя арыштам на 10 і 5 сутак адпаведна па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Леанід Кулакоў пакараны арыштам на 10 сутак сёння.

  • Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Баранавічаў 22 чэрвеня традыцыйна наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча.

  • У ажыўленых месцах раённага памежнага гарадка Камянец на мінулым тыдні, напярэдадні дня салідарнасці з’явіліся ўлёткі ў падтрымку палітзняволенага Юрыя Рубцова.

  • 22 чэрвеня ў Мінскім раённым судзе чакаюцца працэсы над актывістамі “Еўрапейскай Беларусі” Максімам Вінярскім, Леанідам Кулаковым і Сяргеем Мацкойцем, затрыманымі ў сталіцы 19 чэрвеня.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS