Палітвязні

Жонка палітвязня нагадвае, што той меўся выйсці на волю 19 снежня 2012 году з калоніі агульнага рэжыму. Цяпер жа, чакаецца ягонае вызваленне з гарадзенскай турмы строгага рэжыму.

Учора да Насты Дашкевіч патэлефанавалі з Першамайскага РАУС і пыталіся ў яе і ейнага бацькі, ці яны не супраць, каб пасля вызвалення Зміцер жыў у іх на кватэры. Пра гэта Наста Дашкевіч напісала на сваім профілі ў “Facebook’у”.Чытаць далей

Дадзены фільм прысвечаны лідару “Маладога Фронту” Змітру Дашкевічу, які з 18 снежня 2010 года знаходзіцца за кратамі па надуманым абвінавачванні ў злосным хуліганстве.

Насамрэч яго пакаралі двума гадамі за ягоную грамадска-палітычную дзейнасць, за адстойванне ідэалаў вольнага грамадства і незалежнай Беларусі.

Зміцер Дашкевіч разам з Эдуардам Лобавым быў затрыманы за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

28 жніўня палітвязень быў паўторна асуджаны нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, і да ягонага тэрміну дадаўся яшчэ 1 год калоніі.

На волю Зміцер Дашкевіч павінен выйсці 28 жніўня 2013 года.Чытаць далей

Артыкул “Мужыкі, казакі і шляхетная нацыя”, прысвечаны самавызначэнню беларусаў як нацыі,  Мікалай Статкевіч напісаў 10 красавіка 2013 года падчас знаходжання у магілёўскай турме №4 .

Если имена неправильны, то слова не имеют под собой оснований. Если слова не имеют под собой оснований, то дела не могут осуществляться...

Конфуций. «Беседы и суждения»Чытаць далей

Камітэт «Салідарнасьць” запрашае  17  чэрвеня , а  12 .00   

на прэс-канферэнцыю з нагоды пачатку інфармацыйнай кампаніі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі “Тыдзень палітвязня”.

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 9 палітычных вязняў.

Адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. апынуліся ў няволі былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, лідэр Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч, актывіст “Маладога фронту” Эдуард Лобаў.Чытаць далей

Кандыдат тэхнічных навук, спецыяліст у галіне кіравання. Падпалкоўнік запаса. Нарадзіўся 12.08.1956 г. у Слуцкім раёне ў сям’і настаўнікаў.

Закончыў Мінскае вышэйшае інжэнернае зенітнае ракетнае вучылішча (МВІЗРВ). Служыў у Запаляр’і. Быў прызнаны лепшым афіцэрам па сваёй спецыяльнасці ў аб’яднанні супрацьпаветранай абароны, якое абараняла ўсю Поўнач еўрапейскай часткі СССР. Меў вышэйшую баявую класіфікацыю – “Майстар”. Узнагароджаны медалямі.

Абараніў кандыдатскую дысертацыю і выкладаў у МВІЗРВ. Напісаў болей за 60 навуковых працаў у галіне кіравання, эрганомікі і сацыяльнай псіхалогіі. Аўтар вынаходніцтваў. Для завяршэння доктарскай дысертацыі быў накіраваны ў дактарантуру.Чытаць далей

Дацкі тэлеканал TV SE зняў дакументальны фільм пра змаганне за дэмакратыю ў «апошняй дыктатуры Еўропы».

 

«У Беларусі вас пасадзяць у турму, калі вы пратэстуеце супраць рэжыму прэзідэнта Лукашэнкі. Мы здымалі дзеянні маладога актывіста і яго сям’і. Яго не запалохаць, сярод іншага ён выкарыстоўвае ў сваіх дзеяннях цацкі, каб зрабіць свет больш дасведчаным аб сістэме, званай "апошняй дыктатурай Еўропы»,— зазначаецца ў анатацыі да фільма.
 Чытаць далей

Карэспандэнт БелаПАН наведаў апазіцыянера, які расказаў аб сваім жыцці ва ўмовах абмежавання волі.

Да заканчэння тэрміну, які палітык Павел Севярынец адбывае на «хіміі» ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, засталося каля пяці месяцаў. Карэспандэнт БелаПАН наведаў апазіцыянера, які расказаў аб сваім жыцці ва ўмовах абмежавання волі.



Чытаць далей

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, які прадставіў для азнаямлення Савету ААН па правах чалавека спецдакладчык па сітуацыі ў Беларусі Міклаш Харашці. Як паведамляе БелаПАН, даклад плануецца разгледзець падчас 23-й сесіі Савета. Яна пройдзе з 27 траўня па 14 чэрвеня ў Жэневе.

Харашці адзначае, што сітуацыя з палітвязнямі выклікае глыбокую турботу. Умовы іх утрымання ў турмах ён расцэньвае як неналежныя, а часам і як катаванні.Чытаць далей

Актывіст з Гарадка Леанід Гаравы атрымаў ліст ад палітвязня Змітра Дашкевіча, якога ўтрымліваюць у гарадзенскай турме. Дашкевіч піша, што за свае правы трэба заўсёды не толькі плаціць, але і за іх змагацца. Далей палітвязень выказвае няўпэўненасць, ці выйдзе на волю ў жніўні, калі заканчваецца ягоны тэрмін зняволення.  

- Ён ужо не загадвае, калі будзе «фініш» ягонага турэмнага зняволення. Бо ў мінулым годзе, калі набліжаўся тэрмін вызвалення, яму павялічылі «дыстанцыю». Таму, колькі яшчэ прыйдзецца «бегчы», ён не можа сказаць. А ў канцы ліста ён, як заўжды, цытуе «Псалтыр» ці іншыя Біблейскія кнігі. Такія лісты звычайна дасылае Зміцер Дашкевіч.  Чытаць далей

There is no conventional definition of a political prisoner. Commonly, political prisoners are considered to be those who are imprisoned for their political activities, especially, for  criticizing their country’s political authorities or advocating for change of power.
 
In October 2012, PACE was the first major intergovernmental organization which adopted criteria for determining who can be considered a political prisoner. Thus, a person can be considered a political prisoner if he (or she) fits criteria as follows:


Чытаць далей

  • Удзельнікі Форума грамадзянскай супольнасці, які праходзіць у межах саміта Усходняга партнёрства, звярнуліся з патрабаваннем да кіраўнікоў краін-партнёраў тэрмінова вызваліць усіх палітвязняў.

  • Працэс над палітвязнем Юрыем Рубцовым прызначаны на 27 траўня ў судзе Пружанскага раёну. Юры Рубцоў знаходзіцца ў СІЗА гораду Баранавічы і трымае галадоўку.

  • Праваабарончы цэнтр “Вясна”, швейцарска-нямецкая асацыяцыя Libereco – Партнёрства за правы чалавека і незалежная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавалі сумесную анлайн-петыцыю з патрабаваннем да прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных зняволеных. Камітэт “Салідарнасць” цалкам падтрымлівае гэтую ініцыятыву сваіх калегаў.

  • Партрэты Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага з'явіліся 16 красавіка ў розных месцах сталіцы.

  • Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 16 траўня атрымаў ліст з Магілёўскай турмы №4 ад палітвязня Мікалая Статкевіча, у якім экс-кандыдат у прэзідэнты распавёў пра ўмовы свайго ўтрымання на новым “старым” месцы зняволення.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS