Палітвязні

Прачытаць пераклад пакуль можна толькі ў электроннай версіі — на сайце Паўла Севярынца. Папяровы варыянт з’явіцца бліжэй да лета.

Чытаць далей

З баранавіцкай турмы быў вызвалены Васіль Парфянкоў. Да турэмнай брамы сустракаць хлапца прыехала блізу 20-і чалавек: сябры і паплечнікы.
 
“Гэтае зняволенне не адаб’ецца на мне. Я застаўся ранейшым. Буду змагацца надалей, толькі яшчэ лепей зразумеў для чаго змагаюся. То бок прайшоў такі курс загартоўкі. Але так, вельмі прыемна бачыць сяброў і дыхаць свабодным паветрам.” – пракаментаваў свае вызваленне Парфянкоў.
 Чытаць далей

24 студзеня ў Берліне адбылося ўручэнне 2-й Міжнароднай прэміі імя Віллі Брандта. Ад імя Мікалая Статкевіча прэмію атрымалі яго жонка - Марына Адамовіч і дачка - Кацярына Статкевіч, паведамляе сайт www.statkevich.org


Чытаць далей

Агульнапрынятага вызначэння для палітычных зняволеных няма. Традыцыйна, імі лічацца тыя, хто знаходзіцца за кратамі за сваю палітычную дзейнасць, асабліва калі яны крытыкуюць кіраўніцтва сваёй краіны альбо выступаюць за яго змену.Чытаць далей

Магілёўскі грамадскі актывіст Алег Аксёнаў звярнуўся ў суд з пазовам  да обласной управы КДБ.
 
Яшчэ 22 кастрычніка супрацоўнік гэтай арганізацыі Махуноў выклікаў да сябе Аксёнава і азнаеміў яго з пастановай, падпісанай старшынем абласной управы КДБ, згодна з якой яго паставілі на прафілактычны ўлік. Нагодай для гэтага стала  нібыта  дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі – партыі  “Беларуская  хрысціянская дэмакратыя”. У ходзе сустрэчы з супрацоўнікам КДБ яму не прапаноўвалі падпісаць ніякіх папер, а таксама   не выдалі  копію пастановы.  Аксенаў палічыў гэту пастанову незаконнай і патрабаваў ад кіраўніка КДБ пісьмовых прабачэнняў за незаконныя дзеянні яго супрацоўнікаў.
 Чытаць далей

Беларуская журналістка Ірына Халіп ўзнагароджана прэміяй імя Хермана Кестена (Hermann-Kesten-Preis), заснаванай нямецкім ПЭН-цэнтрам. Карэспандэнтка расійскай "Новай газеты" ў Мінску не змагла прыехаць на ўручэнне, паколькі знаходзіцца пад  падпіскай аб нявыездзе.
Чытаць далей

Бацькі вядомай журналісткі Ірыны Халіп -Уладзімір Трафімавіч Халіп, і яе маці, Люцына Юр'еўна Бельзацкая перанеслі шмат выпрабаванняў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, калі Ірына і яе муж Андрэй Саннікаў былі арыштаваныя. Людзі сталага веку, яны  мужна  змагаліся за вызваленне дачкі, за тое каб  органы апекі не пазбавілі  іх права клапаціцца пра унука Даніка, пакуль яго бацькі знаходзіліся ў турме. Адначасова яны адчулі салідарнасць і дапамогу ад шматлікіх людзей, у тым ліку, праз Камітэт “Салідарнасьць”.

У кастрычніку гэтага года, напярэдадні ад’езда на  санаторнае лячэнне ў Літву, спадарыня Люцына наведала  наш  Камітэт.

Чытаць далей

The scope of measures state bodies take on the eve of electoral campaigns and methods they use are “astonishing” in their variety and range.

Several Belarusian youth activists are about to be recruited to military service. Paval Siarhei and Mikhail Muski risk experiencing the rather insecure situation of “political conscription”. 
 
Чытаць далей

30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў накіраваць палітвязня Змітра Дашкевіча ў «крытую» турму строгага рэжыму.

Нагадаем, што Дашкевіч быў узяты пад варту з 18 снежня 2010 г. і  24 сакавіка 2011 г. асуджаны судом Маскоўскага раёна г. Менску па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Актывіст адбываў пакаранне ў калоніі №13 у Глыбокім, дзе ў канцы жніўня   і быў асуджаны яшчэ на год зняволення паводле абвінавачання ў непадпарадкаванні адміністрацыі.Чытаць далей

У сталічнай галерэі Ў 30 кастрычніка прайшоў вечар памяці бязвінна загінулых ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У вечары ўзялі ўдзел Мая Кляшторная, Радзім Гарэцкі, Анатоль Вярцінскі і Сяргей Законнікаў, -- паведамляе сайт Антона Сурапіна http://www.bnp.by
 

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ва ўнутраннай турме КДБ (амерыканка) з 500 рэпрэсаваных беларусаў страцілі жыццё 103 выдатных грамадскіх і культурных дзеячаў.
 Чытаць далей

  • Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзмітрый Дзякаў 14 траўня правёў акцыю салідарнасці з палітвязнямі.

  • 12 траўня ў Бруселі віцэ-прэзідэнт Партыі «Альянс Лібералаў і Дэмакратаў за Еўропу», прадстаўнік Ліберальнага Руху Літвы Петрас Аўштрэвічюс сустрэўся з роднымі шасці беларускіх палітвязняў, якія прыехалі падзяліцца досведам і абмеркаваць становішча з правамі чалавека пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі.

  • Стала вядомае новае месца адбыцця пакарання палітвязня Мікалая Дзядка, якога 26 лютага асудзілі да 1 года дадатковага зняволення за нібыта злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.

  • Грамадскія актывісты Анжаліка Камбалава, Рыгор Грык і Віктар Сырыца 9 траўня наведалі і павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Днём перамогі. Віктар Паўлавіч гасцінна сустрэў сваіх добрых знаёмых, якія падаравалі яму прыгожыя кветкі і кнігу Валянціна Сіманенкава “Загадка 37-га года”.

  • Згодна з рашэннем суддзі Шклоўскага раённага суда Баранчыкавай у магілёўскай турме №4 Мікалай Статкевіч павінен знаходзіцца да канца тэрміна – 1 год, 7 месяцаў 15 дзён.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS