"Салідарнасьць" у рэгіёнах
Салідарнасць у Год Каліноўскага. (далучана відэа)
1-2 лютага дэмакратычная супольнасць не толькі ў сталіцы і вялікіх гарадах, але і ў рэгіёнах Беларусі, нягледзячы на супрацьдзеянне ўладаў, ладзіла імпрэзы і дыктоўкі салідарнасці, прысвечаныя 175 - годдзю нараджэння Кастуся Каліноўскага і 150 угодкам яго паўстання.
У Магілеве актывісты пісалі «Лісты з-пад шыбеніцы» Каліноўскага разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аннай Уладзіміраўнай Бандарэнка.
Неабыякавасць
Падчас Калядных і навагодніх святаў не зачыняюцца дзверы ў сям’і Шацікавых, якую у мінулым годзе напаткала трагедыя – заўчасны сыход з жыцця вядомай магілёўскай актывісткі Крысціны Шацікавай. Сябры дэмакратычнага руху ў меру сваіх магчымасцяў імкнуцца падтрымаць дзяцей, застаўшыхся сіратамі, і іх бабулю. Зараз усе цяжкасці - і ў выхаванні дзяцей, і матэрыяльныя - ляглі на плечы Святланы Міхайлаўны - маці Крысціны.
Чытаць далей
Школы пераводзяць на … “платныя паслугі”
Віцебскія настаўнікі распавядаюць, як трэба хітраваць, каб крыху зарабіць. Не для сабе канешне – у школьных інтарэсах.
- Надыйшлі маразы, а дзеці больш не могуць заставацца пасля заняткаў на мастацкі гурток. Ім хочацца да дому, пагуляць на вуліцы, пакуль яшчэ зусім не схаладзела. Што я буду рабіць, калі зусім не здолею зараз сабраць дзяцей? – разважае настаўніца адной з віцебскіх школ.
Яе гурток – гэта так званая “платная паслуга”, ажыцяўляць якую школы павінны ў абавязковым парадку. Пры гэтым, няма ніякае розніцы, што гэта павінны быць за паслугі, галоўнае, каб за іх плацілі.
Чытаць далей
Абдыманні на вуліцы Савецкай
На галоўнай вуліцы Брэста, перад кінатэатрам “Беларусь”, адбыўся моладзевы флэш-моб “Freehugs” (“Абдыманні без межаў”)
Ці то з-за кепскага надвор’я, ці то з-за сарамлівасці, бо асноўнай мэтай акцыі было падыходзіць да незнаёмых людзей і абдымаць іх, на самым пачатку мерапрыемства ўдзельнікаў было ня вельмі шмат.
Чытаць далей
У Берасцейскім універсітэце наспявае бунт
У лістападзе на старонках дзяржаўнай гарадской газеты "Вячэрні Брэст"з’явілася інтэрв’ю з рэктарам БрДУ імя А. С. Пушкіна. З яго вынікае, што М. Э. Часноўскі лічыць “свой” універсітэт ледзь не лепшым украіне.
Аднак студэнты і выкладчыкі так не лічаць.
Чытаць далей

.png)
