Студэнты
Былы каліновец звярнуўся да міністра адукацыі
Свой зварот да міністара Яўген Скрабутан , удзельнік праграмы Каліноўскага, падмацоўвае неаднаразовымі выказваннямі Маскевіча С.А. ў СМІ аб тым, што ў Беларусі студэнтаў не адлічаюць па палітычных матывах. У гэтай сувязі Яўген Скрабутан напомніў службоўцу пра гісторыю свайго адлічэння.
Падчас навучання Яўгена ў Гродна сённяшні міністр адукацыі Маскевіч кіраваў Гродзенскім дзяржаўным унівэрсітэтам імя Янкі Купалы. Як раз у той час, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 году Яўген актыўна ўдзельнічаў у агітацыйнай кампаніі адддзінага кандыдата – Мілінкевіча. У студзені таго ж году адсядзеў адміністратыўны арышт у ЦІП на завулку Акрэсціна і, як следства, быў выгнаны з навучання, нягледзячы на акадэмічную паспяховасць і здачу сэсіі:
Адлічаных па палітычных матывах студэнтаў запрашаюць працягнуць адукацыю ў Эстоніі
Міністэрства замежных спраў Эстоніі прапануе студэнтам з Беларусі навучанне на 2011/2012 навучальны год у Еўра Коледжы, які дзейнічае пры ўніверсітэце Тарту, старэйшай навучальнай установе рэгіёна, заснаванай у 1632 годзе каралём Швецыі…Густавам Адольфам. Прымаючы бок бярэ на сабе абавязак аплаты аднаго навучальнага году, дарогі да і Тарту і абратна, страхоўкі, забеспячэння жытлом і гарантуе візавую падтрымку. Навучальная ўстанова будзе рада прыняць у сабе некалькі дзясяткаў студэнтаў з Беларусі, якія пададуць заяўку і прадаставяць да заканчэння красавіка ўсе неабходныя дакументы:
Чытаць далейКДБ занепакоена “будучыняй” студэнтаў
Па параду да “Салідарнасьці” звярнулася Варвара – студэнт філасофскага факультэта БДУ па спецыяльнасці псіхалогія. Нядаўна яна была выклікана ў дэканат навучальнай установы дзеля ўзгаднення “некаторых акадэмічных пытанняў”. У пакоі, як высветлілася, дзяўчыну чакаў малады чалавек, прадставіўшыйся “псіхолагам” Ігарам. Незнаёмец павёў гутарку на прадмет наяўнасці прэтэнзій да ўзроўня адукацыі, пытаўся, ці Варвара мае акадэмічныя запазычанасці альбо праблемы з авалоданнем праграмы, зазначыў, што час ад часу Варвара арганізоўвае для моладзі прагляды сацыяльных фільмаў.
Чытаць далей

.png)
