"Салідарнасьць" у рэгіёнах
Гаворыш па-беларуску? Заплаці штраф!
Моладзевы актывіст Андрэй Падаляк распавёў аб “здарэнні”, адбыўшымся з ім на гэтым тыдні: “Непасрэдна перад затрыманнем я размаўляў на вуліцы па тэлефоне з жонкай. Пры чым на роднай, беларускай мове, што чамусці выклікала ўвагу мінаючых супрацоўнікаў міліцыі. Я проста ўпэўнены, калі б з маіх вуснаў лілася расейская мова, “вартаўнікі правапарадку” нават не паглядзелі бы ў мой бок.” Чытаць далейЛюдзі і возера
Жыхары мястэчка Падсвілле Глыбоцкага раёну ўжо не першы год вядуць барацьбу за чысціню возера Алойсберг, на беразе якога знаходзяцца іх дамы.
Яны звярнуліся да прадстаўніка Палаты прадстаўнікоў, які з’яўляецца дэпутатам ад Глыбоцкай выбарчай акругі. Пад зваротам было сабрана больш 200 подпісаў мясцовых жахароў. Ініцыятарам збору подпісаў стаў мясцовы незалежны журналіст Яўген Самсонаў.
Нядаўна быў атрыманы афіцыйны адказ, падпісаны Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімірам Цалко, з якога вынікала, што вада ў возеры чыстая і таму пагрозы для здароў’я і навакольнага асяроддзя не ўяўляе.
– Нават піць з возера магчыма, - сумна жартуюць мясцовыя жыхары і дадаюць: - Хай камісія, даследваўшая возера, прыязджаюць да нас летам купацца.
Чытаць далейГазонакасільшчыкі альбо грамадскія стасункі па- магілёўску.
Напярэдадні Народнага схода 8 кастрычніка адзін з сябраў магілёўскай ініцыятыўнай групы Уладзімір Шанцаў даслаў ветлівае запрашэнне чыноўнікам гарвыканкама наведаць сход.Чытаць далей
За распаўсюд бюлетэней “Салідарнасьці” берасцейскі праваабаронца трапіў у пастарунак
У Берасьці на плошчы Леніна 28 сакавіка 2011 года супрацоўнікі міліцыі затрымалі юрыста, праваабаронцу Рамана Кісляка, калі ён раздаваў мінакам бюлетэні Камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" аб падзеях 19 снежня 2010 года пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Чытаць далей- « першая
- ‹ папярэдняя
- 1
- 2
- 3
- 4