Актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Леанід Кулакоў атрымаў SМS з запрашэннем у суд Цэнтральнага раёна Мінска. 13 верасня аб 11 гадзіне адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай паводле артыкула 23.34 КоАП, за удзел у акцыі 25 жніўня.
Для Леаніда Кулакова SМS з суда было поўнай нечаканасцю. З яго слоў ніякага пратаколу ў адносінах да яго падчас акцыі не складалася. У копіі, якая была дасланая заказным лістом для азнаямлення, напісана, што актывіст прымаў удзел у несанкцыяваным святкаванні 25-годдзя суверэнітэта Беларусі, які быў абвешчаны ў 1991 годзе Вярхоўным Саветам БССР, чытаў верш у скверы Янкі Купалы і крычаў “Жыве Беларусь” і такім чынам парушыў артыкул 23.34 КоАП. У пратаколе таксама адзначана, што актывіст падпісваць пратакол адмовіўся.Чытаць далей