Адказаць на каментар

Камітэт "Салідарнасьць" наведаў маці палітыка Юрыя Захаранкі, які знік 10 гадоў таму пры нявысветленых абставінах.

Ульяна Захаранка пражывае ў вёсцы Васілевічы Гомельскага раёну. Ёй ужо 85 гадоў.

Сябры Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” наведваюць спадарыню Ўльяну штогод. Яны ўражаны цеплынёй і светлым аптымізмам гэтага чалавека.

− Ульяна сказала, што не губляе веры ўбачыць свайго сына. Яна падчас бяседы распавяла пра дзяцінства Юрыя Захаранкі, яго станаўленне, стасункі са сваякамі і сябрамі. Ульяна − моцны, мудры, шчыры, адказны чалавек, сапраўдная жанчына-маці, − кажа Іна Кулей.

Праваабаронца Андрэй Сушко, які наведаў Васілевічы ўпершыню, кажа, што паездка моцна паўплывала на яго:

− Сустрэцца з Ульянай для мяне, як грамадзяніна, было вельмі важна. Я адчуў на сабе ўсю трагедыю гэтай сям’і. Я пачаў успрымаць гэта асабіста, а не абстрактна. Лічу, што было б вельмі добра моладзевым актывістам бачыцца з такімі людзьмі як мага часьцей.

Дакладна выказала меркаваньне ўсіх прысутных Людміла Гразнова. На яе думку, Юры Захаранка, Зьміцер Завадскі, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Генадзь Карпенка − імёны сумленьня Беларусі.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку