Адказаць на каментар
Працягваецца серыя семінараў ў рамках праваабарончай школы для бацькоў моладзевых актывістаў “Мы і правы чалавека”. На прайшоўшым у канцы сьнежня семінары ў рамках другой сесіі бацькі грамадскіх актывістаў і студэнтаў-каліноўцаў праслухалі лекцыі прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэта Гары Паганяйла, юрыста з “Фонда развіцьця прававых тэхналогій” Вольгі Смалянкі, старшыні Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Сяргея Драздоўскага і юрыста Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Андрэя Сушко.
Змястоўная праграма семінара дала магчымасць яе ўдзельнікам даведацца пра шматлікія праваабарончыя арганізацыі на Беларусі і ў замежжы, пра формы і метады іх працы, нагадаць пра асноўныя правы і свабоды грамадзянаў, якія патрабуюць быць рэалізаванымі, і як гэтага дамагчыся лепшым чынам.
Гары Пятровіч Паганяйла, у мінулым суддзя, вядомы беларускі праваабронца, адзначыў, што ў любым выпадку варта змагацца за правы людзей праз падачы скаргаў і судовых іскаў у дзяржаўныя органы і міжнародныя організацыі, у тым ліку і ў ААН, бо гэта з дае свае вынікі ў канкрэтных справах, служыць пашырэньню свабодаў і акрамя таго павышае грамадзянскую мужнасьць і моц тых, хто гэтым займаецца.
Cяргей Драздоўскі, старшыня РАІВ, нагадаў аб фактах дыскрымінацыі інвалідаў у рэспубліцы Беларусь і распавёў аб юрыдычнай, праваабарончай культурна-асьветніцкай працы па абароне правоў гэтай катэгорыі грамадзянаў. Шырокія кантакты, сяброўскія сувязі, узаемная салідарнасьць і падтрымка дапамагаюць павысіць узровень жыцьця людзей, пашырыць іх магчымасьці.
Наступная сесія праваабарончай школы для бацькоў адбудзецца ў лютым 2010 года.

.png)

