Адказаць на каментар

Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”  занепакоены прысудам Алегу Сургану, які быў вынесены 19 лютага 2010 году Кастрычніцкім судом горада Віцебска.  

Алег  Сурган быў асуджаны суддзём Яўгенам  Буруновым на 6 месяцаў арышту і 2,5 мільёны беларускіх рублёў кампэнсацыі па артыкулу 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні супрацоўніка міліцыі альбо ягоных сваякоў з мэтай перашкоды ягонай законнай дзейнасьці, альбо прымус да зьмены характара гэтай дзейнасьці альбо з-за помсты за выкананьне службовай дзейнасьці). 

Алег Сурган быў затрыманы пры вывешваньні бела-чырвона-белага сьцягу. У працэсе дастаўкі ў аддзяленьне міліцыі Алег быў зьбіты супрацоўнікамі міліцыі. У аддзяленьні міліцыі Алег Сурган напісаў скаргу ў пракуратуру на супрацоўнікаў і адразу пасьля таго міліцыянт Сяргей Дудкевіч заявіў аб нападзе на яго, а супраць самаго Алега Сургана была ўзбуджаная крымінальная справа. 

На судзе  сьведкамі з боку абвінавачваньня  былі толькі супрацоўнікі міліцыі. Сяргей Дудкевіч на судзе патлумачыў, што Алег Сурган укусіў яго за палец, калі міліцыянт не дазваляў яму “біцца галавой аб міліцэйскую машыну” і “церціся шчакамі аб падлогу”.

Аналягічны  выпадак здарыўся з палітычным вязьням  Сяргеям Парсюкевічам. 21 студзеня 2008 году ён быў моцна зьбіты  супрацоўнікам менскага Цэнтра  ізаляцыі правапарушальнікаў Аляксандрам  Дулубам. Празь некалькі дзён  пасьля вызваленьня, 3 сакавіка супраць  яго самога была заведзеная  крымінальная справа па артыкуле 364 («гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі»). Абвінавальнікам выступіў зьбіўшы Парсюкевіча Аляксандар Дулуб. 

Падобная  практыка, калі супрацоўнікі міліцыі, каб пазьбегнуць адказнасьці, абвінавачваюць саміх пацярпелых, на жаль, становіцца рэгулярнаю, пры тым адзінымі сьведкамі ў такіх справаў зьяўляюцца супрацоўнікі міліцыі. Сыходзячы з акалічнасьцяў справы, Камітэт “Салідарнасьць” лічыць прысуд Алегу Сургану палітычна матываваным.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку