Адказаць на каментар

Віталь Мацукевіч распавёў праваабаронцам пра ўмовы знаходжання ў Новаполацкай калоніі. Ён адзін з тых удзельнікаў Плошчы, пра якога не было шмат звестак. Самастойны чалавек, цвёрдых поглядаў, які верыць у сябе і сваю мэту.
Віталь нарадзіўся 2 мая 1987 года, яго бацька быў штурманам дальняга плавання, маці – інжэнерам, дзяцінства  было бясхмарным і шчаслівым. Юнак вучыўся ў 138 мінскай школе, грунтоўна займаўся англійскай мовай , па праграме International Hоusе наведваў Вялікабрытанію ў 2003 годдзе. Як сам прыгадвае, яшчэ ў школьныя гады вызначаўся незалежнымі мяркаваннямі і цвёрдым характарам. Пасля была вучоба ў Мінскім інстытуце кіравання, а затым - у Беларускім інстытуце правазнаўства, дзе вывучаў эканоміку і права. У 2010 годдзе вучыўся ўжо на пятым курсе, да дыплома
заставалася зусім крыху…
 
На Плошчу Віталь пайшоў разам з сябрамі выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Па аналізу відэаздымкаў і допытах сяброў ён быў затрыманы ўжо ў сакавіку, прайшоў праз турму на Валадарскага. Як узгадвае хлопец, перш за ўсё яго ўразіла знявага да зняволеных, у перанаселенных камерах не хапала паветра, на 37 чалавек – адна прыбіральня, з лекаў - толькі  аспірын і анальгін, вакол –запляснелыя сцены.
 
Віталь быў абураны тым фактам, што на судзе яго далучылі да групы асобаў, якія заклікалі да штурму Дома ўраду, ці мелі нейкія фізічныя дзеянні ў адносінах амапаўцаў. Віталь такіх дзеянняў не рабіў і яму зусім было не зразумела, ў чым яго віна.
 
Пасля суду хлопец трапіў у Наваполацкую калонію.
 
-Наваполацкая калонія, ў якой знаходзіліся Саннікаў, Ліхавід, і я, - адна з самых строгіх. У 5 гадзін раніцы падымалі, за кожную дробязь запісвалі парушэнне. Цяжка было насіць «кандалы» без супінатараў- зусім нязручны абутак, які можа прывесці да пляскатых ступней.
Пры выхадзе на волю хлопец раздаў усю добрую вопратку і абутак тым, хто застаўся ў калоніі,бо ведае, як складана там нешта атрымаць.
 
Падчас адсідкі Віталь вырашыў, што будзе кантактаваць толькі з эканамічнымі і палітычнымі вязнямі, такія гутаркі суцяшалі яго. Ён адчуваў, што доўга так быць не можа, і вызваленне нарэшце прыдзе. У калоніі навучыўся гатаваць, масцярыць для сябе патрэбныя рэчы, шукаў ва ўсім пазітыўных момантаў.
 
Ён стараўся ў лістах стрымліваць свае эмоцыі, каб не хваляваць бацькоў і нявесту, чыім здароўем і спакоем ён вельмі даражыць.
 
- Як ні дзіўна, пасля турмы я адчуваю сябе мацнейшым, бо пазбавіўся страху і ведаю, што  магу самастойна бараніць сябе і сваіх блізкіх,- кажа ён
 
Віталь Мацукевіч сёння разважае над лёсам краіны. Яго родныя, каталікі па веравызнанню, ў 90-тыя гады падтрымлівалі Зянона Пазняка.
 
 -Калі б нацыянальны рух перайшоў на дзяржаўны узровень, то выраслі б зусім новыя пакаленні нацыянальна-свядомых людзей, шляхетныя пакаленні, а не з калхозным менталітэтам, што перашкаджае беларусам развівацца і паважаць саміх сябе.Нашаму насельніцтву трэба падвышаць адукацыйны ўзровень, ствараць незалежныя суполкі, фармаваць грамадзянскую супольнасць, развіваць бізнес, - лічыць Віталь.
 
Ён хацеў бы завершыць свае навучанне ў Польшчы, адначасова распачаць там бізнес, карысны для Беларусі.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку