Адказаць на каментар

Былы палітвязень Дзмітрый Дрозд нарадзіўся 26 сакавіка 1973 года ў вёсцы Дразды. У 1992 годзе скончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці “фотатэхніка”, а ў 2005 – аддзяленне гістфаку  БДУ “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”. Працаваў фатографам, цікавіўся навукай, даследваў архівы. У 2010 годзе была надрукавана яго вялікая праца -  даведнік па выбраным фондам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ) “Землеўладальнікі Мінскай губерніі 1861-1900”.

 
Пасля ўдзелу ў перадвыбарнай кампаніі  кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, Дзмітрый апынуўся за кратамі...
 
Ён выйшaў на волю пасля 6 месяцаў калоніі і адразу даведаўся, што ўсе асобнікі яго кнігі раскупленыя.
 
- Дзмітрый, ці лічыце, што на продаж кнігі неяк паўплывала ваша зняволенне?
-Так, безумоўна, шмат для каго сам факт набыцця  маёй кнігі, стаў жэстам салідарнасці і са мной, і ўвогулле з усімі зняволенымі пасля 19 снежня. Як казалі мне архівісты і гісторыкі, яны ніколі не думалі, што гэткая кніга, разлічаная на спецыялістаў,  можа стаць бэстсэлерам.
Я сам планаваў, што на рэалізацыю першых трохсот экзэмпляраў спатрэбіцца некалькі год. І па логіцы, мой арышт увогулле павінен быў паставіць крыж на продажах, бо гэтым займаўся толькі я сам. Але дзякуючы дапамозе маіх сяброў, а часцей зусім незнаёмых людзей, летам кнігі ўжо не было, і ўсе паўгады да выхаду другога выдання мне прыходзілі заказы на даведнік.
 
Нават сёння у мяне набыў кнігу чалавек, які сказаў: “Я таксама быў на Плошчы, і не ведаю, ці патрэбна мне гэта кніга, але даўно вырашыў, што павінен гэта зрабіць”.
-Сёння вы ўжо надрукавалі другое выданне сваёй кнігі, чым яно адрозніваецца ад першага?
-Ды толькі два тыдні прайшло як я забраў з “Мэдысонта” другое выданне даведніка. У ім я дадаў поўны геаграфічны і імянны ўказальнік: 4500 назваў населенных пунктаў і каля 4700 прозвішчаў. Акрамя гэтага ў другое выданне ўвайшлі рэцэнзіі Язэпа Янушкевіча і Фёдара Чарняўскага, адмыслова напісаныя пад час майго суда і зачытаныя на гэтым працэсе, за што я бясконца ўдзячны – гэта не проста высокая адзнака маёй працы ад паважаных людзей, але і смелы грамадзянскі ўчынак.  
Трэццяя рэцэнзія - гэта калектыўны ліст  інтэрнэт-супольнасці “Усерасійскае Генеалагічнае Дрэва” з 53 подпісамі грамадзян Беларусі, Расеі, Украіны, Грузіі, Вялікабрытаніі, Чэхіі і Нямеччыны ў маю падтрымку. Я разглядаю ўсе гэтыя рэцэнзіі і добрыя словы, як неверагодна вялікі аванс мне.
 
- Ці будзеце надалей працягваць нейкую палітычную дзейнасць?
-Цяжка казаць аб якой-небудзь палітычнай дзейнасці ў нашай краіне (калі пад ёй раземець не расклейванне ўлётак) , яна проста немагчыма. Зараз нас ўсіх пазбавілі свабоды і плот з калючкай вакол кожнага звужаецца. 
 
Але нават, калі б мы жылі  ў іншых ўмовах, я бы не хацеў займацца палітыкай… Усё ж такі, я ўпэўнены, жыць трэба зараз – з разуменнем галоўнага: рэжым не вечны, а згубленныя гады ніхто не верне.
 
Усе разумеюць, што турма – гэта страшна, але мала хто ўнікае ў прычыну – чаму так? Справа нават не ў тым, што тыя гады ты мог бы запоўніць радасцю, каханнем, вандроўкамі і г. д. Бяда ў тым, што ты не можаш запоўніць гэтыя гады нават працай – менавіта такой, у якой мог бы дасягнуць вынікаў, прынесці максімальную карысць людзям.
Цябе прымушаюць увесь тэрмін збіваць скрыні ці кляпаць якія-небудзь гумовыя вырабы, і ты адчуваеш, як гэта праца пераўтварае цябе ў малпу, але нічога не можаш змяніць. Таму я ўжо на судзе прасіў даць мне 5 ці 10 год, але не пазбаўляць мяне магчымасці працаваць над кнігай.
У маладосці хочацца свята, у сярэднім узросце хочацца працаваць. Гэта вялізная асалода, калі бачыш вынік сваёй працы і разумееш, што яна цябе перажыве .
 
Мая кніга пра землеўладальнікаў – пра людзей, якія валодалі зямлёй, якія цвёрда стаялі на нагах, былі дасведчаныя, што яны творцы свайго жыцця. Яны любілі  працаваць таму, што працавалі  для сябе і для сваіх дзяцей.
 
А ўсе мы сёння – людзі, выгнаныя з зямлі, пазбаўленыя апоры, упэўненасці ў заўтрашнім дні. Па сутнасці, рабы, якія чакаюць, што ім нешта дадуць, а потым, магчыма, дабавяць, а калі не дабавяць, то напэўна так і трэба.
 
Які  быў галоўны аргумент за дзеючага прэзідэнта на апошніх выбарах? Ён нам дае! Дае нам заробак, пенсію, а больш за яго нам ніхто не дасць.  То бок, не мы  зарабляем сваёй працай, і значыцца, можам патрабаваць годнага жыцця, а нам яго даюць, і значыцца, трэба маўчаць, каб і гэтага не адабралі.
 
Наша дзяржава мае патрэбу менавіта ў такіх, з мысленнем утрыманца, таму што свабодны чалавек не стаў бы цярпець таго бяспраўя, якое пануе ва ўсіх сферах жыцця.
 
Я спадзяюся, што калі-небудзь гэты ганебны саўгас ляснецца, і мы зноўку будзем землеўладальнікамі – гаспадарамі сваёй зямлі.
 
- Якія далейшыя планы пісьменніцкай дзейнасці: ці будуць гэта мастацкія творы альбо зноў жа нейкія архіўныя зборкі?
-Адразу пасля вызвалення я накінуўся на працу над другім выданнем, а паралельна працягнуў перарваную арыштам працу над другім томам. Ён павінен ахапіць перыяд ад 1900 да 1917 года і па аб’ёму ў некалькі разоў пераўзыйдзе першую кнігу. Мне самому боязна ад грандыёзнасці задуманага, бо калі ў аснове першага даведніка быў спіс з 3200 землеўладальнікаў, то другі я ствараю з двух спісаў, толькі першы з якіх налічвае каля 1800 прозвішчаў.
Але вочы баяцца, а рукі робяць. Хаця, безумоўна, гэта праца не на адзін год.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку