Адказаць на каментар

Актывізацыя органаў дзяржаўнай ўлады напярэдадні выбарчых падзей заўсёды “захапляе” сваім размахам і падборам метадаў.
Гэтым разам адразу некалькіх моладзевых актывістаў збіраюцца прызваць на службу ва ўзброеныя сілы РБ. Так, Павал Сяргей і Міхаіл Мускі рызыкуюць паспытаць небяспечнай практыкі “палітычнага прызыву”.
 
Нагадаем, што такім жа чынам у 2008 і 2009 гадох былі гвалтоўна прызваныя насуперак медычным проціпаказанням актывісты “Маладога Фронту” і “Моладзі БНФ” Іван Шыла, Франак Вячока, Зміцер Хведарук, Яўген Скрабец, Зміцер Жалезнічэнка і Андрэй Цянюта.
 
Тады падчас праходжання  хлопцамі медычнай камісіі да лекарскага складу неаднаразова наведваліся супрацоўнікі “незразумелых” органаў і настойліва раілі,” ва ўсякім выпадку” не знаходзіць у актывістаў проціпаказанняў да службы.
 
Такія ж сведчанні хлапцы атрымалі і непасрэдна  ў ваенных камісарыятах, якія здзяйсняюць працэдуру прызыву.   Там хлапцам недвухсэнсоўна патлумачылі, што замест “шастанняў па плошчах і БНФаў” яны будуць вяртаць “ доўг  радзіме”, і паўтары гады службы “станоўча” паўплываюць на змяненне іх светапогляду.
 
Самі актывісты зазначаюць, што  не адмаўляюцца ад законнай службы ў войску і станоўча ставяцца да існавання гэткай інстытуцыі ў грамадстве. Аднак іх не могуць не хваляваць парушэнні  працэдуры медычных аглядаў і наўпроставых умяшальніцтваў  Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі ва ўсю працэдуру і непасрэдны кантроль за іх асабістымі справамі.
 
Такім чынам ужо на пры канцы месяца стане вядома, ці працягнецца ізаляцыя палітычна актыўнай моладзі напярэдані чарговых выбараў у Беларусі.
 
Адзначым, што пасля чарговага адміністрацыйнага арышту за “лаянку матам” былы палітвязень Уладзь Яроменак быў вымушаны пераехць на сталае месца жыхарства ў Мёры пад штодзённы нагляд міліцыі.

 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку