Адказаць на каментар

У Сусветны дзень правоў чалавека адбудзецца ўганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі Францішка Аляхновіча за творы, напісаныя ў няволі.

Сярод намінантаў сёлетняй прэміі: Наста Азарка, Алесь Бяляцкі, Аляксандр Буд-Гусаім, Зміцер Дашкевіч, Анатоль Міхнавец, Фелікс Пекер, Павал Севярынец, Аляксандр Фядута, Ірына Халіп.

Радыё Свабода нагадвае, што прэмія імя беларускага драматурга, публіцыста і празаіка, аўтара аповесці «У капцюрох ГПУ» Францішка Аляхновіча заснаваная ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода. Тэматыка твораў, якія могуць прэтэндаваць на прэмію, ніякімі патрабаваннямі не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, гэтак і ў рукапісах, створаныя ў зняволеньні і дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры ПЭН-Цэнтру.

Акрамя цырымоніі будзе зладжаны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і прэзентацыя яго праекту турэмнага шансону па-беларуску «Варанок».

Вечарына пачнецца а 18-й гадзіне ў Сядзібе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39). Уваход вольны.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку