Адказаць на каментар

Палітвязень Ігар Аліневіч ізноў кінуты ў ШІЗА. Гэта, як мінімум, пятае такое пакаранне за апошнія паўгады, што ён правёў у калоніі “Віцьба”, паведамляе statkevich.org.

Аб тым, што Ігар Аліневіч ізноў знаходзіцца ў ШІЗА, паведаміла яго маць – Валянціна Аліневіч.

“Ад Ігара на працягу месяца няма ні лістоў, ні тэлефанаванняў, таму я сёння вырашыла сама патэлефанаваць дзяжурнаму па калоніі. Верагодна, я застала яго знянацку, і ён адразу паведаміў мне, што Ігар знаходзіцца ў ШІЗА. Нават не рабіў выгляд, што не ведае, хто гэта. Звчайна на такія тэлефанаванні адразу не адказваюць, просяць ператэлефанаваць праз пэўны час, абяцаюць высветліць”.

Пра афіцыйныя прычыны чарговага пакарання Ігара Аліневіча маці нічога не вядома.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 год зьняволеньня, нібыта, “за хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў”. Сваёй віны палітвязень не прызнаў. Адмовіўся і пісаць прашэньне аб памілаваньні. За кратамі напісаў кнігу пра ўтрыманьне ў СІЗА КДБ «Еду ў Магадан».

Ігар Аліневіч раней адбываў пакараньне ў калоніі ў Наваполацку, якая лічылася самай дрэннай паводле экалогіі. У пачатку году было прынятае рашэнне аб яе расфармаванні. У сярэдзіне ліпеня стала вядома, што Ігар Аліневіч этапаваны у калонію “Віцьба”. А ужо праз невялікі час на палітвязня пачаўся моцны ціск, і ён правеў цэлы месяц у ШІЗА. Пазней быў ізноў пакараны карцэрам па надуманым абвінавачванні. Да гэтага часу было вядома, што меньш, чым за паўгады ў “Віцьбе”, Ігар Алінеевіч правёў сорак сутак у ШІЗА.
 

Даслаць палітвязню ліст альбо паштоўку са словамі падтрымкі можна на адрас:

211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба. ПК № 3.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку